Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі
Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 лістапада 1958 (66 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Алякса́ндр Альге́ртавіч Дабраво́льскі (нар. 23 лістапада 1958, Сула, Маладзечанская вобласць) — беларускі палітык.
Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў. Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай.[2]
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лістапада 1958 года ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыў радыёфізічны факультэт, у 1995 годзе — юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.
Працаваў у 1982—1990 гадах інжынерам-канструктарам у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання.
У 1989 г. быў абраны народным дэпутатам СССР па тэрытарыяльнай акрузе ў г. Мінску. Працаваў у Камітэце па прамысловасці (1989—1991), затым намеснікам Старшыні Камітэта па правах і свабодах чалавека (1991).
На Першым З’ездзе Народных дэпутатаў СССР увайшоў у склад Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парламенцкай апазіцыі ў СССР. Працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Анатолем Сабчаком, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам.
У 1990 г. быў адным з ініцыятараў стварэння Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ) — першай зарэгістраванай у Беларусі апазіцыйнай палітычнай партыі. У 1991—1995 — старшыня АДПБ.
У 1992 г. — заснавальнік Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). 1992—1994 — Выканаўчы дырэктар, 1994—1995 — навуковы супрацоўнік НІСЭПД.
У 1995 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання. У 1996 г. быў прадстаўніком групы дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў Канстытуцыйным Судзе па справе імпічменту прэзідэнта Лукашэнкі.
З 1995 г. па 2006 г. — намеснік старшыні, з 2006 г. — сябра Палітрады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
З 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.
27 снежня 2023 года супраць Дабравольскага і яшчэ траіх беларускіх палітычных дзеячаў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў спецыяльную (завочную) вытворчасць па крымінальным артыкуле аб перашкодзе працы выбарчых камісій. 18 сакавіка 2024 года стала вядома, што кожнага з абвінавачаных завочна прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі нібыта за спробу зрыву рэферэндуму 2022 года шляхам напісання лістоў з пагрозамі членам выбарчых камісій[3].
У студзені 2024 года СК аб’явіў аб другой спецыяльнай вытворчасці супраць Дабравольскага, на гэты раз па справе 20 незалежных аналітыкаў[4]. У 2024 годзе Дабравольскі быў зноў завочна асуджаны — да 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі са штрафам па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»; яго палічылі кіраўніком экстрэмісцкага фарміравання[5]. 24 кастрычніка КДБ унёс Дабравольскага ў шэрагу 20 фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай» у «спіс тэрарыстаў»[6].
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 г. адбылося аб’яднанне АДПБ з Грамадзянскай партыяй — была створаная Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Абраны намеснікам старшыні АГП. У гэтым самым годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет, АГП стварыла ў парламенце фракцыю «Грамадзянскае дзеянне». Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, узначаліў падкамісію па СМІ.
У 2001 г. у час прэзідэнцкіх выбараў быў намеснікам кіраўніка выбарчага Штаба Адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзіміра Ганчарыка, у 2006 — намеснікам кіраўніка Штаба Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля выбараў у 2006 г. быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
З 2007 па 2009 — сябра Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.
З 2007 — старшыня праўлення, з 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Жонка — настаўніца, сын — студэнт, дачка — юрыст.
Хобі — электроніка (у мінулым — прафесія), музыка (меламан-калекцыянер, у студэнцкія гады — музыка, бас-гітарыст), турызм, горныя лыжы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Крытэры эфектыўнасці эканамічнага заканадаўства. // Адкрытае грамадства, 1998, № 2 (6), Мінск;
- Выбары: сапраўдныя, вольныя і справядлівыя. Мінск, 1999. (У суаўтарстве).
- Прававыя бар’еры супраць развіцця прадпрымальніцтва. // Бюлетэнь Клуба эканамістаў. № 4. Мінск, 2000.
- Выбары: Прававыя асновы, выбарчыя тэхналогіі. Мінск, 2000. (У суаўтарстве).
- Палітычныя партыі. Беларусь і сучасны свет. Мінск, 2002. (У суаўтарстве). Мінск, 2005 (Другое выданне).
- Стратэгія выбарчай кампаніі. Мінск, 2004.
- Артыкулы ў беларускай і замежнай прэсе
Зноскі
- ↑ https://tsikhanouskaya.org/en/team
- ↑ Каманда Святланы Ціханоўскай
- ↑ Дабравольскаму, Ліберу і Жываглод завочна прысудзілі па 4 гады за зрыў рэферэндума . Наша Ніва (18 сакавіка 2024). Праверана 19 сакавіка 2024.
- ↑ СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай . Наша Ніва (25 студзеня 2024). Праверана 19 сакавіка 2024.
- ↑ 20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму . Наша Ніва (1 ліпеня 2024).
- ↑ КДБ уключыў 20 палітолагаў у спіс «тэрарыстаў» . Наша Ніва (26 кастрычніка 2024). Праверана 26 кастрычніка 2024.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хто ёсць хто ў Беларусі. Мінск, 1999
- Хто ёсць хто ў Беларусі. Мінск, 2003
- «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі», Вільня, 2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскай вобласці
- Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Члены Каардынацыйнай рады
- Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі