Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксандравіч Васільеў (гісторык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Васільеў
руск.: Александр Александрович Васильев
Дата нараджэння 22 верасня (4 кастрычніка) 1867[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1953(1953-05-30)[1][2] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, усходазнавец, арабіст, візантыніст
Навуковая сфера гісторыя, усходазнаўства, арабістыка, візантыністыка
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік В. Р. Васільеўскі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксандр Аляксандравіч Васі́льеў (руск.: Александр Александрович Васильев; 4 кастрычніка 1867, Санкт-Пецярбург — 30 мая 1953, Вашынгтон) — рускі ўсходазнавец, арабіст, візантыніст, член Імператарскага Праваслаўнага Палесцінскага таварыства.

Аляксандр Аляксандравіч Васільеў, 1913.

Аляксандр Аляксандравіч Васільеў нарадзіўся ў 1867 годзе ў Санкт-Пецярбургу.

Пасля заканчэння 1-й класічнай гімназіі ў 1887 годзе паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю па класе тэорыі і кампазіцыі і на аддзяленне гісторыі арабскага Усходу. Праз год пакінуў кансерваторыю (але з музыкай не раставаўся і ўжо ў ЗША быў вядомы як таленавіты піяніст), цалкам засяродзіўшыся на занятках гісторыяй.

У 1892 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1892 па 1897 год выкладаў старажытныя мовы ў Першай гімназіі. З 1897 па 1900 гадах знаходзіўся ў якасці стыпендыята гісторыка-філалагічнага факультэта ў замежнай камандзіроўцы ў Парыжы. У 1901 годзе Васільеў абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Палітычныя адносіны Візантыі і арабаў у часы амарэйскай дынастыі».

У 1902 годзе Васільеў займаецца вывучэннем рукапісаў Агафія. Для гэтага ён разам з М. Я. Марам прадпрымае ўвесну падарожжа на Сінай, у манастыр Святой Кацярыны, а затым накіроўваецца ў Фларэнцыю, дзе праводзіць у працы некалькі месяцаў. У гэтым жа годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю на тэму «Палітычныя адносіны Візантыі і арабаў у часы македонскай дынастыі (867—959)». З 1904 па 1912 год — прафесар Юр'еўскага ўніверсітэта па кафедры ўсеагульнай гісторыі.

У 19121922 гадах ён быў прафесарам і дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага (затым — Петраградскага) педагагічнага інстытута. З таго ж 1912 года па 1925 год А. А. Васільеў быў прафесарам Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Акрамя таго, А. А. Васільеў працаваў у Расійскай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (РАГМК), дзе з 1919 годзе займаў пасаду загадчыка разрадам раннехрысціянскай і візантыйскай археалогіі і мастацтва. У 19201925 гадах ён быў старшынёй РАГМК. З 1919 годзе Васільеў — член-карэспандэнт РАН.

У 1925 годзе выехаў у замежную камандзіроўку спачатку ў Берлін, потым у Парыж і далей у ЗША. 2 чэрвеня 1925 года рашэннем агульнага сходу яго выключаюць з АН СССР. Пасля таго, як 1 ліпеня 1928 года было прызнана канчатковым тэрмінам яго камандзіроўкі, прыняў рашэнне не вяртацца.

З 1925 па 1938 гады прафесар Вісконсінскага ўніверсітэта. У 1934 годзе ён быў выбраны членам Югаслаўскай Акадэміі навук. У наступныя гады А. А. Васільеў быў таксама прэзідэнтам Археалагічнага інстытута імя Н. П. Кандакова у Празе, членам Амерыканскай Акадэміі Сярэднявечча, старшынёй Міжнароднай Асацыяцыі візантыністаў (англ.: International Association of Byzantine Studies)[5].

Стаў родапачынальнікам візанталогіі ў ЗША. На Візантыйскім кангрэсе ў Салоніках у 1953 годзе быў абраны ганаровым прэзідэнтам кангрэса.

22 сакавіка 1990 года пасмяротна адноўлены ў званні члена-карэспандэнта АН СССР.

На рускай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вопрос о происхождении императора Юстиниана.
  • О греческих церковных песнопениях. Архівавана 11 сакавіка 2016.
  • Славяне в Греции.
  • Происхождение императора Василия Македонянина.
  • Житие святого Григентия (все в «Византийском Временнике»).
  • Поездка на Синай (СПб., 1903).
  • Житие святого Филарета Милостивого («Записки Русского археологического института в Константинополе»).
  • Путешествие византийского императора Мануила Палеолога по Западной Европе («Журнал Министерства Народного Просвещения», 1912).
  • История Византийской империи. Т. 1. Архівавана 30 верасня 2007. — СПб.: Алетейя, 1998. — 555 с.
  • История византийской империи. Т. 2. Архівавана 30 верасня 2007. — СПб.: Алетейя, 1998. — 583 с.
  • Византия и арабы. Политические отношения Византии и арабов за время Аморийской династии. — СПб., 1900. — 407 с.
  • Византия и арабы. Политические отношения Византии и арабов за время Македонской династии (867-959 г.). — СПб., 1902. — 555 с.

На англійскай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • Byzantine Studies in Russia, Past and Present // The American Historical Review. — 1927. — Vol. 32, № 3. — P. 539—545.
  • Hugh Capet of France and Byzantium // Dumbarton Oaks Papers. — 1951. — Vol. 6. — P. 227—251.
  • Imperial Porphyry Sarcophagi in Constantinople // Dumbarton Oaks Papers. — 1948. — Vol. 4. — P. 1—26.
  • Justin the First. An introduction to the Epoch of Justinian the Great. — Cambridge: Harvard Univercity Press, 1950. — 439 p.
  • Mesarites as a Source // Speculum. — 1938. — Vol. 13, № 2. — P. 180—182.
  • The Foundation of the Empire of Trebizond (1204—1222) // Speculum. — 1936. — Vol. 11, № 1. — P. 3—37.
  • The Goths in the Crimea. — Cambridge: The Academy, 1936. — 292 p.
  • The Historical Significance of the Mosaic of Saint Demetrius at Sassoferrato // Dumbarton Oaks Papers. — 1950. — Vol. 5. — P. 29—39.
  • The Iconoclastic Edict of the Caliph Yazid II, A. D. 721 // Dumbarton Oaks Papers. — 1956. — Vol. 9/10. — P. 23—47.
  • The Monument of Porphyrius in the Hippodrome at Constantinople // Dumbarton Oaks Papers. — 1948. — Vol. 4. — P. 27—49.
  • The Russian Attack on Constantinople in 860. — Cambridge: The Mediaeval Academy of America, 1946. — 245 p.
  • The Second Russian Attack on Constantinople // Dumbarton Oaks Papers. — 1951. — Vol. 6. — P. 162—225.
  • Was Old Russia a Vassal State of Byzantium? // Speculum. — 1932. — Vol. 7, № 3. — P. 350—360.

На французскай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Histoire universelle d’Agapius, évêque de Menbidj» («Patrologie orientale», П., 1910—1912)

Зноскі

  • Fück J. Die arabischen Studien in Europe. — Leipzig, 1955. — S. 305.