Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксандравіч Волчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Волчак
Дата нараджэння 17 мая 1955(1955-05-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук і доктар геаграфічных навук (2006)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Аляксандр Аляксандравіч Волчак (нар. 17 мая 1955, в. Сачкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі географ, спецыяліст у галіне гідралогіі сушы, водных рэсурсаў, гідрахіміі. Доктар геаграфічных навук (2006, Расія; 2007, Беларусь), прафесар (2008).

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць «Гідрамеліярацыя», 1978), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (аспірантура, 1987). Майстар спорту па рускіх шашках.

Працаваў у Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі (2000—2009, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (у 1987—2000 — дацэнт кафедры сельскагаспадарчых гідратэхнічных меліярацый, загадчык лабараторыі, з 2009 — факультэт інжынерных сістэм і экалогіі, прафесар кафедры прыродаўладкавання, адначасова дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: ацэнка прасторава-часавых ваганняў і змяненняў воднага балансу рачных водазбораў; мадэляванне працэсаў фарміравання воднага рэжыму рэк; састаўленне воднага і гаспадарчага балансу тэрыторыі і асобных рачных водазбораў; прагназаванне змяненняў воднага рэжыму тэрыторыі у сувязі з рознымі сцэнарыямі развіцця клімату.

Прэмія НАН Беларусі (2007).

  • Закономерности формирования элементов водного баланса речных водосборов Беларуси в современных условиях : автореферат диссертации … доктора географических наук : 25.00.27 / Волчек Александр Александрович. ? Москва, 2006.

Зноскі

  • Волчек Александр Александрович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 11.