Аляксандр Аляксандравіч Здановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Здановіч
Нараджэнне 17 ліпеня 1927(1927-07-17) (96 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, дзяржаўны дзеяч, суддзя
Узнагароды
ордэн Пашаны

Алякса́ндр Алякса́ндравіч Здано́віч (17 ліпеня 1927, Орша) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр юстыцыі БССР (1970—1984), старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1984—1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1952).

3 1951 годна народны суддзя Лёзненскага раёна, З 1959 года інструктар аддзела адміністрацыйных і гандлёва-фінансавых органаў Віцебскага абкама КПБ, з 1961 года інструктар аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ, з 1966 года намеснік загадчыка аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ.

З 1970 года — міністр юстыцыі БССР.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 10.02.1984 года прызначаны на пасаду Старшыні Вярхоўнага Суда БССР.

Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 19.11.1988 года вызвалены ад пасады Старшыні Вярхоўнага Суда БССР у сувязі з выхадам на пенсію.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Член рэвізійнай камісіі КПБ (1986—1990), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1990).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Здановіч Аляксандр Аляксандравіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 423.