Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў
Дата нараджэння 25 лютага 1977(1977-02-25)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, урач, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў (нар. 25 лютага 1977, Віцебск) — беларускі навуковец, урач і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, урач-лячэбнік.

Працаваў старшым лабарантам, асістэнтам кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, загадчыкам аддзялення таракальнай і сасудзістай хірургіі ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца». Загадчык кардыяхірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].

Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі і чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі