Аляксандр Аляксандравіч Какорын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Какорын
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Какорын
Нарадзіўся 19 сакавіка 1991(1991-03-19)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік, крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Арыс
Нумар 99
Маладзёжныя клубы
1998—2000 Расія ДЮСШ (Валуйкі)[3]
2000—2008 Расія Лакаматыў (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2013 Расія Дынама (Масква) 114 (19)
2013 Расія Анжы (Махачкала) 0 (0)
2013—2016 Расія Дынама (Масква) 57 (22)
2016—2019 Расія Зеніт (СПб) 62 (17)
2019—2020 Расія Зеніт (СПб) 0 (0)
2020   Расія Сочы 10 (7)
2020—2021 Расія Спартак (Масква) 8 (2)
2021— Італія Фіярэнціна 10 (0)
2022—   Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Расія Расія (да 21) 29 (11)
2011—2017 Расія Расія 48 (12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Алякса́ндравіч Како́рын (прозвішча пры нараджэнні — Карташо́ў[4]; руск.: Александр Александрович Кокорин; нар. 19 сакавіка 1991, Валуйкі, Белгародская вобласць)[5] — расійскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола (у арэндзе з «Фіярэнціны») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2012, 2016 і чэмпіянату свету 2014 года.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Перад сезонам 2008 Аляксандр падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клуб адчуваў цяжкасці з нападаючымі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурна» і забіў гол у матчы, які скончыўся на карысць дынамаўцаў з лікам 2:1[6], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.

«Анжы»[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня 2013 года на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[7]. Сума адчэпных склала 19 млн еўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвясціў, што Аляксандр далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[8].

Вяртанне ў «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 2013 года Какорын вярнуўся ў «Дынама», так і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матча. Разам з ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юрый Жыркоў.

«Зеніт»[правіць | правіць зыходнік]

30 студзеня 2016 года разам з аднаклубнікам Юрыем Жырковым перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт».

8 кастрычніка 2018 года разам з паўабаронцам «Краснадара» Паўлам Мамаевым апынуўся ўцягнутым у крымінальную справу за драку і збіццё чыноўнікаў у маскоўскім кафэ. 8 мая 2019 года быў прысуджаны да 1,5 гадоў зняволення. Па заканчэнні сезона 2018/19, у якім «Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі, пакінуў каманду.

У верасні 2019 года выйшаў на свабоду і падпісаў новы кантракт з «Зенітам», аднак РФС адмовіўся рэгістраваць іграка па-за перыядам заявак, таму ён зможа згуляць за клуб толькі са студзеня 2020 года[9].

У лютым 2020 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Какорына ў «Сочы» на правах арэнды[10].

«Спартак»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Спартаком»[11].

«Фіярэнціна»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2021 года перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну», аднак не замацаваўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года на правах арэнды далучыўся да кіпрскага «Арыса»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2011 года сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся яго дэбют за зборную.

Зноскі