Аляксандр Аляксандравіч Кольчанка
Аляксандр Аляксандравіч Кольчанка | |
---|---|
укр.: Олександр Олександрович Кольченко | |
Род дзейнасці | прафсаюзны дзеяч, эколаг, археолаг, абаронца навакольнага асяроддзя |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Алякса́ндравіч Ко́льчанка (укр.: Олександр Олександрович Кольченко; нар. 26 лістапада 1989 года; Сімферопаль, УССР, СССР) — актывіст левых арганізацый Крыма і ўсёй Украіны, студэнт. Арыштаваны расійскімі ўладамі Крыма ў 2014 годзе па абвінавачванні ў антырасійскай дзейнасці. Вызвалены 7 верасня 2019 года падчас абмену «35 на 35» палітвязнямі паміж Расіяй і Украінай[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і жыў у Сімферопалі. Вучыўся ў каледжы па спецыяльнасці «менеджар па турызме». Паступіў на завочнае аддзяленне геаграфічнага факультэта Таўрычаскага нацыянальнага ўніверсітэта, паралельна працаваў грузчыкам на пошце і ў друкарні[2]. Працаваў на археалагічных раскопках.
З’яўляецца актывістам левых, прыродаахоўных і прафсаюзных арганізацый. Браў удзел у акцыях студэнцкага прафсаюза «Студэнцкае дзеянне », у пратэстах працаўнікоў «Крымтралейбусу»[3]. Таксама арганізоўваў акцыі ў памяць пра антыфашыстаў Анастасію Бабураву і Івана Хутарскога , браў удзел у барацьбе супраць забудовы Залескага парку ў Сімферопалі[4].
У 2014 годзе браў удзел у праўкраінскіх мітынгах у Крыме.
Вядомы сярод актывістаў па мянушцы Тундра.
Пераслед і арышт
[правіць | правіць зыходнік]16 мая 2014 года арыштаваны ў Сімферопалі па абвінавачанні ў падпале офісаў «Адзінай Расіі» і «Рускай супольнасці Крыма», а таксама ў падрыхтоўцы выбуху ля мемарыялу вечнага агню. 23 мая вывезены ў Маскву. Тэрмін следства быў падоўжаны судом да 20 жніўня 2015, пазней да 16 мая 2015 года. 13 мая тэрмін арышту падоўжаны да 16 ліпеня 2015[5].
Акрамя таго, Кольчанка абвінавачваецца ў прыналежнасці да крайне правай арганізацыі Правы сектар, а таксама ў змове з Алегам Сянцовым, Генадзем Афанасьевым і Аляксеем Чэрніем з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў.
Аляксандр Кольчанка не пайшоў на супрацоўніцтва са следствам і адмаўляў уласную віну. Ягоным адвакатам з’яўляецца Святлана Сідоркіна[6].
Абарона Кольчанкі настойвала, што ён з’яўляецца ўкраінскім грамадзянінам, але Сімферопальскі суд абвяргаў гэта, матывуючы тым, што Кольчанка не паспеў своечасова адмовіцца ад расійскага грамадзянства. Праз гэта яму забаранялі сустрэцца з украінскім консулам[7]. Тым не менш, у адказе на запыт дэпутата Аляксандра Брыгінца Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі прызнала Кольчанку разам з іншымі арыштантамі грамадзянамі Украіны[8].
1 чэрвеня 2015 года следчы накіраваў абвінаваўчае заключэнне ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі. 11 чэрвеня намеснік генеральнага пракурора Расіі Віктар Грынь зацвердзіў заключэнне і перадаў справу Кольчанкі і Сянцова ў суд. 10 ліпеня растоўскі суд падоўжыў тэрмін арышту Кольчанкі і Сянцова да студзеня 2016 года. Першае пасяджэнне суда па сутнасці справы адбылося 21 ліпеня[9]. Справу разглядаў Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд. Кольчанку абвінавачвалі па артыкулах Крымінальнага кодэксу РФ 205.4, частка 2 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы) і артыкуле 205, пункт «а».
25 жніўня у Растове-на-Доне суддзём Сяргеем Міхайлюком Аляксандр Кольчанка быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму[10].
31 мая 2018 года абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць Алега Сянцова[11].
Рэакцыя ва Украіне і свеце
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства замежных спраў Украіны 30 мая 2014 года накіравала ў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі ноту, у якой патрабавала неадкладнага вызвалення ўкраінскіх грамадзян, у тым ліку Сянцова і Кольчанкі[12].
Арганізацыя «Аўтаномны супраціў», якая лічыць Кольчанку сваім прыхільнікам, праводзіць шматлікія акцыі ў ягоную падтрымку.
30 чэрвеня 2015 года адбылася акцыя ў падтрымку Аляксандра Кольчанкі ў Парыжы ля расійскага пасольства[13].
Парламенцкая асамблея АБСЕ на пачатку ліпеня 2015 года заклікала Расію неадкладна вызваліць і вярнуць ва Украіну ўкраінскіх грамадзян, што незаконна ўтрымліваюцца, у тым ліку Аляксандра Кольчанку[14].
3 жніўня 2015 года міжнароднае таварыства «Мемарыял» прызнала Аляксандра Кольчанку палітычным вязнем у Расіі[15][16].
25 верасня 2015 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзнагародзіў Кольчанку і Сянцова ордэнам «За мужнасць» І ступені[17].
У снежні 2015 года ў межах кампаніі Amnesty International расійскі музыкант Барыс Грабеншчыкоў падпісаў ліст да Генпракурора РФ з заклікам адмяніць прысуды ўкраінскім актывістам Аляксандру Кольчанку, Алегу Сянцову і Генадзю Афанасьеву[18].
У чэрвені 2018 года сейм Рэспублікі Польшча прыняў рэзалюцыю, якая заклікае Расійскую Федэрацыю вызваліць украінскіх палітвязняў, у тым ліку Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку[19][20].
Вяртанне ва Украіну
[правіць | правіць зыходнік]Вызвалены 7 верасня 2019 года падчас абмену «35 на 35» палітвязнямі паміж Расіяй і Украінай і вярнуўся ва Украіну[1]. Адразу пасля вызвалення ён прыняў удзел у прэс-канферэнцыі разам з Алегам Сянцовым. Адноўлены ў якасці студэнта ў эвакуіраваным з Крыма Таўрычаскім нацыянальным універсітэце, жыў разам з сям’ёй у інтэрнаце[21]. У лістападзе 2019 года «Фонд Пінчука» купіў для Кольчанкі і яшчэ 4 вызваленых з Расіі кватэры ў Кіеве[22].
Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 2022 года Кольчанка вясной праходзіў баявую падрыхтоўку ў Кіеве, а затым падпісаў кантракт з УСУ. У красавіку ён ажаніўся[23].
Зноскі
- ↑ а б 35 на 35: Украіна і Расія завяршылі абмен вязнямі. Хто ў спісах вызваленых . Радыё Свабода (7 верасня 2019).
- ↑ Спецпроект «Гордон.UA» Украинские заложники в России поименно (руск.).
- ↑ Репрессии против крымских активистов: политический контекст. Кто такой Александр Кольченко? (руск.). «Автономное действие» (12 мая 2015).
- ↑ Екатерина Сергацкова. Истории крымских «террористов» Українська правда (руск.). Життя (20 мая 2014).
- ↑ Кримському активісту Кольченку продовжили арешт (укр.). Еспресо. ТБ (13 мая 2015).
- ↑ Максим Буткевич. Александр Кольченко: Я не террорист. Я — гражданин Украины (руск.). Українська правда. Життя (13 лістапада 2014).
- ↑ Олександру Кольченко не дають зустрітися з консулом України (укр.). Подробности-ТВ (5 снежня 2014).
- ↑ Депутат: Генпрокуратура Росії визнала режисера Сенцова українцем (укр.). Українська правда (11 лістапада 2014).
- ↑ Суд продовжив утримання Сенцова і Кольченка під вартою на півроку (укр.). Українська правда (10 ліпеня 2015).
- ↑ Процесс Сенцова. Приговор Медиазона, 25 жніўня 2015 (руск.)
- ↑ Антифашист Александр Кольченко объявил голодовку с требованием освободить Олега Сенцова Медиазона, 31 мая 2018 (руск.)
- ↑ Щодо дій МЗС України із звільнення кінорежисера Олега Сенцова та інших громадян України. Прес-центр МЗС України, 30 травня 2014 Архівавана 30 мая 2015. (укр.)
- ↑ У Франції пройдуть акції в підтримку кримського політв’язня Олександра Кольченко. УНІАН, 30.06.2015 (укр.)
- ↑ Проект резолюции ПА ОБСЕ «Продолжение очевидных, грубых и неисправленных нарушений Российской Федерацией обязательств в рамках ОБСЕ и международных норм», 5-9 июля 2015 (руск.)
- ↑ «Меморіал» визнав Сенцова й Кольченка політв'язнями. Українська правда, 3 серпня 2015 (укр.)
- ↑ «Мемориал» считает Олега Сенцова и Александра Кольченко политзаключенными. Сайт общества «Мемориал», 3 августа 2015 г. Архівавана 27 жніўня 2015. (руск.)
- ↑ Указ прэзідэнта Украіны ад 25 верасня 2015 года № 556/2015 Пра ўзнагароджанне ордэнам «За мужнасць» (укр.)
- ↑ Борис Гребенщиков — чемпион Марафона Архівавана 18 ліпеня 2018. // Amnesty International Россия, 14.12.2015 (руск.)
- ↑ Сейм Польши призвал Россию освободить украинских политзаключённых (руск.)
- ↑ Piątek — drugi dzień obrad. Podsumowanie 64. posiedzenia Sejmu (польск.)
- ↑ Юліана Скібіцька. «У такому худому Саші така сила волі». Як анархіст Кольченко став відомим політвʼязнем і як він справляється з публічністю та славою. The Бабель, 16 жовтня 2019 (укр.)
- ↑ Володимир Пиріг. Віктор Пінчук купив квартири в Києві п'ятьом політв’язням. zaxid.net, 21 листопада 2019 (укр.)
- ↑ Из застенок Кремля ‒ на войну: экс-политузники из Крыма через два года после обмена — «Крым. Реалии»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Александр Кольченко. Автономное действие (руск.)
- Олександр Кольченко: П'ять років без свободи і панк-року // Hromadske, 30 вересня 2019. (укр.)
- Олександр Кольченко: «У колонії злякалися мого голодування» // Крим.Реалії, 9 жовтня 2019. (укр.)
- Юліана Скібіцька. «У такому худому Саші така сила волі». Як анархіст Кольченко став відомим політвʼязнем і як він справляється з публічністю та славою // theБабель, 16 жовтня 2019. (укр.)
- Кольченко. Анархіст і «правосєк» // Reporters., 30 жовтня 2019. (укр.)
- Алексей Скрыпник. Добро с кулаками. Александр Кольченко – боец «Левого сектора» // Крым.Реалии, 27 ноября 2015. (руск.)