Аляксандр Аляксандравіч Куцалай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Куцалай
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам
19 лютага 2004 — 3 верасня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Алег Чакункоў
Пераемнік Валерый Садоха

Нараджэнне 28 жніўня 1957(1957-08-28) (66 гадоў)
Мінск
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Аляксандр Аляксандравіч Куцалай (28 жніўня 1957, Мінск) — беларускі дыпламат.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1984) і Акадэмію Народнай Гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР і пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (1992).

У 19941997 гадах працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 19972001 гадах быў гандлёвым прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь у Манголіі[1]. У 20012004 гадах быў Начальнікам упраўлення замежнага гандлю, дырэктарам дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

19 лютага 2004 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам [2]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 верасня 2010 года[3].

21 лютага 2011 года ўзнагароджаны ордэнам Пашаны[4].

Зноскі