Аляксандр Аляксандравіч Мількота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Аляксандравіч Мількота
Сцяг Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
20 жніўня 1999 — 24 снежня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Барыс Батура
Пераемнік Уладзімір Белахвостаў

Нараджэнне 1946
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь

Аляксандр Аляксандравіч Мількота (нар. 1946, в. Куранец Вілейскага раёна, Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (19992003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Па заканчэнні інстытута да 1975 года займаў розныя пасады ў трэсце N 15 спецбудкамбіната «Мінскбуд» — да начальніка будаўнічага ўпраўлення.

У 1975-1978 гг. — Загадчык аддзела па кантролю за вытворчасцю раскопак Мінскага гарвыканкама.

Затым да 1981 г. — начальнік упраўлення дарожна-маставой гаспадаркі, пасля Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання горада Мінска.

У 19861990 гг. — старшыня Цэнтральнага райвыканкама г. Мінска.

У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.

У 1994 — першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

20 жніўня 1999 года быў прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].

24 снежня 2003 года быў вызвалены ад пасады Міністра[2].

Зноскі