Аляксандр Аляксандравіч Пятроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР
1985 — 1988
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Сцяг Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
1980 — 1981
Папярэднік Юрый Сцепанішэўскі
Пераемнік Анатоль Станкевіч

Нараджэнне 28 студзеня 1942(1942-01-28) (82 гады)
Партыя
Дзейнасць хімік
Узнагароды

Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (нар. 28 студзеня 1942, г. Чалябінск, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-хімік-тэхнолаг». У 1981 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.

1963—1969: Курскі камбінат хімічнага валакна (Курскхімвалакно). Прайшоў шлях ад майстра-стажора да начальніка цэха.

1969—1973: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (Магілёўхімвалакно). Начальнік вытворчасці штапельнага валакна, намеснік галоўнага інжынера камбіната.

1973—1975: дырэктар Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава.

1975—1977: Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно». Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара.

1977—1980: сакратар парткама на правах райкама Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно».

1980—1981: старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

1981—1985: генеральны дырэктар Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» — «Магілёўхімвалакно».

1985—1988: намеснік старшыні Савета Міністраў БССР1986 годзе кіраваў рабочай групай Савета Міністраў БССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі БССР).

1988—1991: першы намеснік старшыні Бюро Савета Міністраў СССР па хіміка-лясным комплексе — у рангу міністра СССР.

1991—1992: першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па хіміі і біятэхналогіях.

З 1992 года працуе ў прыватным бізнесе.

Жанаты, двое дзяцей.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1981—1984, 1984—1988), Член ЦК КПБ (1986—1990). Член камісіі па пытаннях грамадзянства Расіі пры прэзідэнце РФ (1992—1995).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат эканамічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Прадукцыйнасць працы — метадалогія аб’ектыўнай ацэнкі яе росту». (Дысертацыя: рашэнне Савета МДУ імя М. В. Ламаносава ад 16 студзеня 1992 года). Аўтар 11 вынаходак ў галіне хіміі і IT-тэхналогій і 30 навуковых работ, у тым ліку:

  • Развернутая критика теории трудовой стоимости К. Маркса
  • Разработка концепции формирования и трансформации скрытой прибавочной стоимости товара
  • Балансовый метод оценки эффективности работы материалоемких производств
  • Метод оценки эффективности работы производств по уровню извлечения теоретической прибыли
  • Методологии управления крупными производственными комплексами
  • Создатель технологии биржевой электронной торговли природным газом.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • На подступах к хозяйственному расчету — Минск, 1989
  • Экономика и политика: иллюзии и реальность. — Москва, 1993
  • Славный путь к поражению. — Москва, 2017
  • Marxism as a weapon of self- destruction of the greatness of Russia — Lambert, Германия, 2020 год
  • Россия, 100 лет в поиске — Москва, изд. Сатори, 2021 год
  • Россия, оптимизация роли в мировой глобализации — Lambert, Германия, 2021 год

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]