Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксандравіч Ягораў (вінароб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Ягораў
Дата нараджэння 15 ліпеня 1874(1874-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1969(1969-05-01) (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вінаградар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ягораў Аляксандр Аляксандравіч (15 ліпеня 1874(1874-07-15), Панявеж, Ковенская губерня1 мая 1969(1969-05-01), Ялта, Крымская вобласць) — навуковец, акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1931), вядомы крымскі вінароб Масандры, стваральнік многіх вінаў, у тым ліку аднаго з найлепшых — Белы мушкат з Чырвонага каменя.

З 1936 па 1962 год — галоўны вінароб завода «Масандра», стварыў разам са сваімі калегамі ўнікальную калекцыю марачных вінаў «Масандра». Пад яго кіраўніцтвам завод здолеў перажыць Другую сусветную вайну, эвакуацыю і цяжкі перыяд пасляваеннага аднаўлення.

Настаўнікам Аляксандра Ягорава быў знакаміты вінароб князь Леў Сяргеевіч Галіцын. Ягораў стаў яго годным вучнем і паслядоўнікам. Абапіраючыся на даўнія традыцыі, ён зрабіў смак і букет крымскіх вінаў ярчэйшымі і насычанейшымі, яны сталі больш запамінальнымі і пазнавальнымі. Вучоны напісаў больш за пяцьдзясят навуковых прац, якія сёння застаюцца практычнымі дапаможнікамі для вінаробаў. Ягораў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы такіх вядомых марачных вінаў, як «Мушкат белы Паўдзенбярэжны», «Портвейн белы Сурож», «Шэр Масандра», «Портвейн белы крымскі» і многіх іншых назваў.

Бюст А. А. Ягорава на тэрыторыі Масандраўскага вінаробнага комплексу.

Пражыў да 95 гадоў, штодня выпіваючы невялікую колькасць сталовага віна або мадэры. Традыцыі дзеда працягвае яго ўнук — Юрый Дзмітрыевіч Ягораў, які дагэтуль працуе на знакамітым заводзе «Масандра».

  • Энциклопедия виноградарства / гл. ред. А. И. Тимуш. — Кишинев : Гл. ред. Молдавской Советской Энциклопедии, 1986. — С.