Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 27 мая 1911(1911-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1999(1999-05-16) (87 гадоў)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі (нар. 27 мая 1911  — 16 мая 1999, Краснаярск) — работнік чыгуначнай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1927 года працаваў у Аршанскім дэпо слесарам, памочнікам машыніста, машыністам намесніка начальніка дэпо па паліўна-складской гаспадарцы.

У 1941–1945 гадах – машыніст, намеснік начальніка паравознай калоны асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў паведамлення № 3.

За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронта і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу Аляксандру Янкоўскаму ў 1943 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1945–1953 гадах зноў працаваў у паравозным дэпо Орша. Пазней працаваў начальнікам службы лакаматыўнай гаспадаркі ў Краснаярску.

З 22 мая 1968 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Памёр Аляксандр Янкоўскі ў Краснаярску[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янковский Александр Алексеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 324.