Аляксандр Ананьевіч Труханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Ананьевіч Труханаў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1898(1898-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1979(1979-08-24) (81 год)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1944)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1937)
Альма-матар
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ

Аляксандр Ананьевіч Труханаў (нар. 15 сакавіка 1898, в. Карпіна[1] Гарадоцкага павета, Віцебская губерня — 24 жніўня 1979) — вучоны, доктар тэхнічных навук (1944), прафесар (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Саратаўскае сярэднетэхнічнае вучылішча (1919), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1926). З 1927 года супрацоўнік бюро асвятлення Ленінградскага НДІ гігіены працы і тэхнікі бяспекі.

У 1931 годзе ўзначаліў светлатэхнічны аддзел інстытута. З 1939 года ў Маскоўскім энергетычным інстытуце: прафесар кафедры светатэхнікі, затым кафедры эканомікі энергетыкі, з 1946 года загадчык кафедры тэхнікі бяспекі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па пытаннях асвятлення, арганізацыі вытворчасці і тэхнікі бяспекі, шэрага вынаходстваў. Створаны ім прыбор для даследавання якасна-колькасных характарыстык асвятлення адзначаны залатым медалём ВДНГ у 1964 годзе.

Зноскі

  1. Існавалі Вялікае Карпіна (цяпер Мялюзіна) і Малое Карпіна[d] (не існуе)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Труханаў Аляксандр Ананьевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 715.