Аляксандр Анатолевіч Кобец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Кобец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Кобец
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1981(1981-06-11)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1999 — 2000 Сцяг Беларусі Старыя Дарогі 28 (3)
2001 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 112 (20)
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Гомель 33 (7)
2008 — 2010 Сцяг Беларусі Віцебск 62 (8)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 57 (3)
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 84 (4)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 9 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 студзеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2012.

Аляксандр Кобец (нар. 11 чэрвеня 1981, Салігорск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец салігорскай ДЮСШ, кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клуба «Старыя Дарогі». Пазней шэсць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск».

У студзені 2011 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выхадзіў на замену. У канцы сезону, аднак, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.

Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сезону вярнуўся ў яе склад і стаў адным з лідараў клуба ў Першай лізе. У выніку дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2015 пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэнні сезону пакінуў каманду[3] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]