Аляксандр Анатольевіч Жлутка
Аляксандр Анатольевіч Жлутка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1954 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | перакладчык, мовазнавец, гісторык, літаратуразнавец, literary scholar |
Навуковая сфера | мовазнаўства[1], гісторыя[1] і літаратуразнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Алесь Жлутка, поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Жлутка (нар. 12 верасня 1954, в. Заполле, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мовазнавец і гісторык. Кандыдат філалагічных навук (1990).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1983). Абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. З 1996 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
8 лістапада 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі Аляксандр Жлутка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту[3][4]. Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не працягнула з ім кантракт[5].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю ранняга хрысціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.[6] Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў — кароль Літовіі».
Перакладчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Перакладаў на беларускую мову паэзію Гарацыя, байкі Эзопа, творы анакрэонтыкаў.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (2009).
Кніжныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. — Мн., 2005.
- Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XІV ст. — Мн., 2005.
- Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. — Мн., 2011 (2-е пашыранае выданне ў 2 т. — Мн., 2021).
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Затрыманыя вядучы «Калыханкі», Міс Беларусь і алімпійскі прызёр па лёгкай атлетыцы. Агулам больш за 1050 затрыманых . Наша Ніва (8 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ Среди задержанных в Минске — латинист Алесь Жлутко Архівавана 7 снежня 2020.
- ↑ «Я вядучы навуковы супрацоўнік, кажу. А міліцыянтка не разумее: „А можна по-русски?“». Ученый Алесь Жлутко рассказал о суде и заключении Архівавана 17 мая 2021.
- ↑ Из Института истории уволены семь сотрудников. Еще пятеро ушли сами в знак солидарности Архівавана 23 студзеня 2021.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2010
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жлутка Аляксандр Анатольевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 218. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Жлутка, аўтары часопіса Наша Вера
- Выйшла кніга «Міндаў кароль Літовіі…» // Радыё Свабода, 16 лістапада 2005
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Лаўрэаты прэміі імя Льва Сапегі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
- Лаціністы Беларусі
- Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту