Аляксандр Андрэевіч Баранаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Андрэевіч Баранаў
Baranov Alexandr.jpg
Род дзейнасці:

падарожнік-даследчык

Дата нараджэння:

3 (14) лютага 1746({{padleft:1746|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})

Месца нараджэння:

Каргапаль

Краіна:

Расійская імперыя

Дата смерці:

16 (28) красавіка 1818({{padleft:1818|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (72 гады)

Месца смерці:

Востраў Ява

Аляксандр Андрэевіч Баранаў на Вікісховішчы

Алякса́ндр Андрэ́евіч Бара́наў (3 (14) лютага 1746, Каргапаль — 16 (28) красавіка 1818, каля вострава Ява) — рускі купец, першы галоўны кіраўнік рускіх паселішчаў у Амерыцы (17901818). Даследаваў тэрыторыі ля Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночна-Заходняй Амерыкі, усталяваў гандлёвыя сувязі з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі, Кітаем. Па распараджэнні Баранава ў 1812 годзе заснаваны Форт Рос у Каліфорніі.

Дзякуючы яго энергіі і адміністрацыйным здольнасцям быў падрыхтаваны шэраг экспедыцый для абследавання раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, распачата караблебудаванне, медзеплавільная вытворчасць і здабыча вугля ў рускай Амерыцы, арганізавана школа на Алясцы і інш. Баранаў удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугацкага заліва, прылеглых астравоў і іншых раёнаў. Імем Баранава названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у заліве Аляска).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8