Аляксандр Андрэевіч Васільеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Васільеў
Поўнае імя Аляксандр Андрэевіч Васільеў
Нарадзіўся 27 красавіка 1994(1994-04-27)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Чарнаморац
Маладзёжныя клубы
2007—2011 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2012—2016 Украіна Дняпро (Дніпро) 2 (0)
2017 Украіна Арсенал (Кіеў) 9 (0)
2018—2020 Беларусь Мінск 75 (21)
2021 Беларусь Гомель 24 (5)
2022 Украіна Львоў 13 (1)
2023— Украіна Чарнаморац (Адэса)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Украіна Украіна (да 17) 9 (1)
2011—2012 Украіна Украіна (да 19) 19 (2)
2015 Украіна Украіна (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2018

Аляксандр Васільеў (нар. 27 красавіка 1994) — украінскі футбаліст, паўабаронца адэскага «Чарнаморца».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кіеўскага «Дынама», пачынаў кар’еру ў дублі гэтага клуба. У 2012 годзе перабраўся ў днепрапятроўскі «Дняпро», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. За першую каманду «Дняпро» дэбютаваў 8 красавіка 2015 года ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Украіны супраць «Чарнаморца» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. 23 мая 2015 года ўпершыню згуляў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць данецкага «Шахцёра» (3:2). У студзені 2017 пакінуў клуб у якасці свабоднага агента. У другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за кіеўскі «Арсенал».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, быў галоўным бамбардзірам каманды, забіўшы за два гады 19 гадоў у Вышэйшай лізе. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Мінск»[5].

У красавіку 2021 года стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскай каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[7].

У студзені 2023 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У сакавіку 2015 года згуляў за моладзевую зборную Украіны ў таварыскіх матчах супраць Славеніі і Славакіі.

Зноскі