Аляксандр Андрэевіч Ляхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Ляхаў
Нараджэнне 7 ліпеня 1962(1962-07-07) (61 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Андрэевіч Ляхаў (нар. 7 ліпеня 1962, г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст. Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання — генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (г. Гомель).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 ліпеня 1962 года ў г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканаміст» (1984), аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

Працаваў інжынерам вопытна-метадычнай партыі, інжынерам нарматыўна-даследчай партыі, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы трэста «Захаднафтагеафізіка» (г. Гомель), галоўным бухгалтарам, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях вытворчага аб’яднання «Захаднафтагеафізіка», намеснікам генеральнага дырэктара па фінансавых і эканамічных пытаннях, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах аб’яднання «Беларуснафта» (1996—2001), першым намеснікам генеральнага дырэктара, генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (з 2001 года).

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га, 6-га і 7-га скліканняў.

Аўтар публікацый па эканоміцы геолагаразведачнай вытворчасці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2022)[1] і III ступені, медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Ганаровы нафтавік», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Рэчыцкага райвыканкама, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама.

Званне «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна» прысвоена ў 2006 годзе[2]. Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці — 2011» у намінацыі «Лідар»[3].

Зноскі