Аляксандр Антонавіч Кулік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Антонавіч Кулік
Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 1 жніўня 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Віталь Дрожжа

Нараджэнне 13 чэрвеня 1967(1967-06-13) (56 гадоў)
Адукацыя

Аляксандр Антонавіч Кулік (нар. 13 чэрвеня 1967, Прыварацце, Глускі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка»), у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1990 годзе з пасады майстра лесу Пятровіцкага лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса. У 2001 годзе быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага доследнага лясгаса. Установу ўзначальваў да 2014 года да прызначэння на пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі (2014—2018). У лістападзе 2018 года пасля працы на дзяржслужбе зноў вярнуўся кіраўніком у Кобрынскі доследны лясгас.

1 жніўня 2022 года прызначаны Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]