Аляксандр Антонавіч Мілюцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Антонавіч Мілюцін
Дата нараджэння 2 жніўня 1950(1950-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2002(2002-10-14) (52 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Антонавіч Мілюцін (2 жніўня 1950, Свэса, Ямпільскі раён, Сумская вобласць, Украіна — 14 кастрычніка 2002) — беларускі біяфізік, біяхімік. Доктар біялагічных навук (1993), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (біялагічны факультэт, 1972).

Працаваў у Сектары геранталогіі АН БССР (з 1972), Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (з 1994, з ліпеня 1996 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з верасня 1997 — в. а. рэктара, з сакавіка 1998 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: малекулярная радыебіялогія; біяхімія і біяфізіка мембран; малекулярная эндакрыналогія; малекуляная эпідэміялогія

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Структурно-функциональные перестройки биологических мембран и их роль в механизмах регуляции физиологических процессов при старении организма : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.04 / Милютин Александр Антонович. — Минск, 1992.
  • Структурно-функциональное состояние синаптосомальных мембран мозга животных разного вида и возраста : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.02 / Милютин Александр Антонович. — Минск, 1978.
  • Мілюцін Аляксандр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 375.
  • Милютин Александр Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 749. — Ошибочная информация: год смерти — 2003.
  • Милютин Александр Антонович // Выпускники биологического факультета / [Белорусский государственный университет]. ― Минск, 2011. — С. 238—239.