Аляксандр Антоні Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Антоні Сапега
польск.: Aleksander Antoni Sapieha
Ліс
Ліс
Нараджэнне 3 верасня 1773(1773-09-03)[1][2][…]
Смерць 8 верасня 1812(1812-09-08)[3][4] (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Юзаф Сапега[d][4]
Маці Тэафіла Стрэжыслава з Ябланоўскіх[d][4]
Жонка Ганна Ядвіга з Замойскіх[d][4]
Дзеці Леан Сапега[5] і Ганна Сафія з Сапегаў[d][5]
Член у
Дзейнасць падарожнік-даследчык, хімік, геолаг, палітык, мінералог
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Антоні Сапега (3 верасня 1773, Страсбург, Францыя — 8 верасня 1812, Дзярэчын), навуковы, ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, Французскай імперыі, Княства Варшаўскага і Вялікага Княства Літоўскага (1812).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З коданьскай лініі роду Сапегаў, адзіны сын краўчага вялікага літоўскага Юзафа Сапегі і Тэафілы з Ябланоўскіх. Нарадзіўся і жыў у маленстве ў Францыі, куды імігравалі бацькі пасля паражэння Барскай канфедэрацыі.

З 1777 года жыў у сваёй цёткі Ганны Ябланоўскай на Падляшшы (Коцк, Сямяцічы), дзе атрымаў дамашнюю адукацыю і пачаў цікавіцца навукай.

У 1792 годзе Аляксандр Сапега пазнаёміўся з польскім вучоным і пісьменнікам Станіславам Сташыцам, разам з якім цікавіўся геалогіяй усходняй часткі Рэчы Паспалітай. У 1794 годзе Аляксандр Сапега разам са Сташыцам выехаў у Вену, дзе ўстанавіў кантакты з Юзафам Максімілянам Асалінскім.

У 1800 годзе, па рэкамендацыі Станіслава, Аляксандр стаў членам варшаўскага таварыства аматараў навук. У 1801—1802 гадах былі апублікаваны працы Аляксандра Сапегі па хіміі. У 1802—1803 годзе падарожнічаў па краінах Балканскага паўвострава, склаў каштоўнае апісанне свайго падарожжа («Podroze po krajach slowianskich», Уроцлаў, 1811). Пасля кароткага перапынку, калі ён знаходзіўся ў Францыі, дзе чытаў лекцыі, вярнуўся ў 1806 годзе на Балканы, дзе знаходзіўся пад назіраннем французскай і аўстрыйскай паліцыі.

У студзені 1807 года Аляксандр Сапега арганізаваў побыт французскага імператара Напалеона Банапарта ў Варшаве, стаў яго камергерам і ад’ютантам. Браў удзел у аблозе Гданьска (1807), пасля чаго правёў зіму ў Парыжы, пры двары імператара. У 1808—1809 гадах займаўся навуковымі даследаваннямі ў Францыі, затым пад выглядам даследчай дзейнасці выехаў у Расійскую імперыю, дзе аналізаваў настрой насельніцтва з анексаваных рускімі зямель Рэчы Паспалітай. Стварыў агентурную сетку французскай выведкі на занятых тэрыторыях.

1 ліпеня 1812 года князь Аляксандр Антоні Сапега ўвайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, утворанага пры падтрымцы напалеонаўскай арміі падчас кампаніі 1812 года, дзе ўзначаліў ваенны аддзел. З-за спрэчак з літоўскім генерал-губернатарам Дзіркам ван Гагендорпам неўзабаве выйшаў са складу Часовага ўрада. Аляксандр Сапега выехаў з Вільні ў свой маёнтак Вішніцы. Па дарозе на яго напаў кабан, ад укусу якога ў яго пачалося заражэнне крыві і гангрэна.

8 верасня 1812 года 39-гадовы Аляксандр Антоні Сапега памёр у Дзярэчыне, маёнтку свайго сваяка Францішка Сапегі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццявіў мінералагічныя экспедыцыі ў Польшчы і Літве, а таксама ў Альпы, на Балканы і Валынь. Аўтар працы «Мінералогія» (1800—1801), падручніка па неарганічнай хіміі, нарыса па крышталяграфіі. Падарожнічаў па Адрыятычным узбярэжжы, вывучаў этнаграфію славенцаў, харватаў, баснійцаў, герцагавінцаў; вынікі даследаванняў апублікаваў у выглядзе лістоў да Жана-Эмануэля Жылібера «Падарожжа ў славянскіх краінах у 1802 і 1803 гг.» (1811).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка (з 1794 года) — Ганна Замойская (1780—1859), дачка канцлера вялікага кароннага і ардыната замойскага Анджэя Замойскага[pl] (1716—1792) ад шлюбу з Канстанцыяй Чартарыйскай (1778—1837). Паводле ўспамінаў сучасніцы, княгіня Сапега была разумная, набожная, энергічная і дасціпная жанчына, беззапаветна адданая Польшчы. Скупая, калі ішла гаворка пра яе патрэбы, яна была шчодрая ў адносінах да бедных і тых, хто жыве ў нястачы. Толькі прыгажосці, на думку сучасніцы, ёй не хапала. У шлюбе з князем Сапегам яна была вельмі нешчаслівая, ён ажаніўся з ёю дзеля вялізнага пасагу.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў яна здолела выратаваць усё сваё дабро, маёмасць сваіх дзяцей і пулаўскія скарбы. На працягу дня яна не бяздзейнічала ні хвіліны: малявала, вышывала, чытала і займалася рахункамі. Нягледзячы на ​​пажылы ўзрост, яна ездзіла як кур’ер у Тэафільпаль на Валынь, адтуль у Парыж, з Парыжа ў Варшаву. У старасці пасялілася ў дачкі ў Парыжы, дзе была «галоўным рахункаводам Гатэля Ламер», яна так удала гуляла на біржы выратаваным капіталам, што зарабіла для ўнукаў некалькі мільёнаў франкаў. У канцы жыцця страціла зрок, а затым згасла.

Дзеці:

Грабніца Аляксандра Сапегі ў Красічыне.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Alexander (1773–1812) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 236.
  2. Aleksander Antoni Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. а б в г д е ё Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 103. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]