Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1899
Смерць: 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)

Алякса́ндр Аніке́евіч Чарнушэ́віч (1899, мяст. Капыль Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер горад Капыль — 29 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў грамадзянскую вайну, потым барацьбы з бандытызмам. 3 1922 года на партыйнай рабоце: сакратар Грэскага райкама КП(б)Б, загадчык аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акруговых камітэтаў КП(б)Б, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. 3 кастрычніка 1932 года сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б. У сакавіку 1933 — лютым 1936наркам асветы БССР, потым загадчык аддзела забеспячэння Беларускай геалагічнай разведкі.

Член ЦК КП(б)Б у 192936, член Бюро ЦК КП(б)Б у 193134, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 193536. Член ЦВК БССР у 193136, член Прэзідыума ЦВК БССР у 193336.

19 чэрвеня 1937 года арыштаваны органамі НКУС БССР і 28 кастрычніка 1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «як удзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі» асуджаны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў снежні 1956 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]