Аляксандр Арсенавіч Бяляеў
Аляксандр Арсенавіч Бяляеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 красавіка 1947[1] (77 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Аляксандр Арсенавіч Бяляеў (нар. 12 красавіка 1947, Ленінград РСФСР) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, эканаміст.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічага трэста № 10 у горадзе Гомелі. Быў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага трэста № 14. Працаваў начальнікам Гомельскага мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Тэхмантаж», начальнікам будаўнічага ўпраўлення № 45, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», старшынёй праўлення вытворча-будаўнічага кааператыва «Трэст № 14». Займаў пасады першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, старшыні Гомельскага гарвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па гандлёвай палітыцы і міжнароднаму супрацоўніцтву.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Будаўнікі Беларусі
- Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта