Аляксандр Барысавіч Столпер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Барысавіч Столпер
руск.: Александр Борисович Столпер
Дата нараджэння 30 ліпеня (12 жніўня) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1979(1979-01-12) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
IMDb ID 0831590

Аляксандр Барысавіч Сто́лпер[3] (руск.: Александр Борисович Столпер; 12 жніўня 1907 — 11 студзеня 1979) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1964)[4], Народны артыст РСФСР[4] (1969), Народны артыст СССР (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Дзвінску (сучасны горад Даўгаўпілс у Латвіі). З 1923 года працаваў у газетах «Крестьянская газета» і «Московская деревня». У 1923—1925 гадах вучыўся ў кінамайстэрні Льва Куляшова, у 1925—1927 гадах — на акцёрскім факультэце Пралеткульта ў Маскве, працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Межрабпом»[5]. З 1927 года рэжысёр і сцэнарыст кінастудыі «Саюзкіно»[5]. У 1938 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Сяргея Эйзенштэйна). Выкладаў у УДІКу з 1964 года. З 1971 года прафесар кафедры рэжысуры. Таксама выкладаў на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў і быў старшынёй Савета рэжысёрскага аддзялення[6].

Памёр А. Б. Столпер 11 студзеня 1979 года[3][5][4] ў Маскве. Пахаваны на Увядзенскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў як рэжысёр агітацыйным кароткаметражным фільмам «Простая гісторыя» (1930) і поўнаметражным фільмам «Чатыры візіты Самуэля Вульфа» (1934)[5]. У 1931 годзе разам з У. М. Экам і Р. В. Янушкевіч напісаў сцэнарый фільма «Пуцёўка ў жыццё»[5][3]. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з Б. Івановым паставіў фільмы па творах Канстанціна Сіманава «Хлопец з нашага двара» (1942), «Чакай мяне» (1943), а таксама фільм «Дні і ночы» (1945). Сярод іншых пастановак «Закон жыцця» (разам з Б. Івановым, 1940), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (паводле Б. Палявога, 1948), «Далёка ад Масквы» (паводле В. Ажаева, 1950), «Цяжкае шчасце», (паводле Ю. Нагібіна, 1958), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Адплата» (1969), «Адхіленне — нуль» (1978) і інш.

Аўтар і сааўтар сцэнарыяў шэрагу фільмаў.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://cinema.mosfilm.ru/persons/27991/ Праверана 7 мая 1923.
  2. Кино: Энциклопедический словарь / под ред. С. И. ЮткевичМ.: Советская энциклопедия, 1987. — 640 с. — 100000 экз.
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. а б в Столпер Александр Борисович // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
  5. а б в г д Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  6. Сайт ВКСР (руск.) (Праверана 8.5.2023)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]