Аляксандр Валер’евіч Паўлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Паўлаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Валер’евіч Паўлаў
Нарадзіўся 18 жніўня 1984(1984-08-18)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2008 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 150 (21)
2009 — 2014 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 149 (22)
2015 Сцяг Казахстана Акжэтпес (Какшэтау) 28 (2)
2016 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 21 (3)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 52 (2)
Нацыянальная зборная**
2002 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 13 (0)
2008 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь 13 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 сакавіка 2014.

Аляксандр Па́ўлаў (нар. 18 жніўня 1984, Бялынічы) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», у якім дарос да нацыянальнай зборнай.

У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у якім неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У складзе БАТЭ паспяхова выступаў на розных пазіцыях у паўабароне: на фланзе, у цэнтры поля і ў апорнай зоне. Доўгі час не мог поўнасцю праявіць сябе з-за невялікіх траўм, прапускаючы значныя часткі сезону.

У сезоне 2013 года, нарэшце, усталяваў высокі бамбардзірскі паказчык, забіўшы ў чэмпіянаце ажно 10 галоў (пры гэтым зусім нячаста з’яўляўся ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену), дзякуючы чаму быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату, а паводле сайта УЕФА — увогуле найлепшым іграком[2].

Сезон 2014 атрымаўся для Аляксандра горшым: пачынаў у стартавым складзе, але пасля стаў часцей выхадзіць на замену, а ў канцы сезону часам заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за сезон забіў 1 гол.

У лютым 2015 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу[3]. Быў трывалым іграком асновы, але ў снежні 2015 года стала вядома, што «Акжэтпес» не будзе падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[4].

У студзені 2016 года цікавасць да Паўлава сталі праяўляць бабруйская «Белшына»[5] і салігорскі «Шахцёр». У выніку, у лютым паўабаронца падпісаў кантракт з гарнякамі[6]. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў Салігорск[7].

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Дняпром» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[8]. Стаў капітанам каманды, замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам[9]. У сезоне 2018 заставаўся капітанам і іграком асновы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру[10] і неўзабаве перайшоў на трэнерскую працу ў сталічны «Энергетык-БДУ»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся на матчы нацыянальнай зборнай, але пасля пераходу ў БАТЭ доўгі час не трапляў у галоўную каманду. З 2012 года зноў стаў выступаць за зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]