Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1957(1957-10-14) (61 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера траўматалогія і Артапедыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Аляксандр Валянцінавіч Бяле́цкі (нар. 14 кастрычніка 1957, горад Чэрвень Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт (1980), дзе і працуе з 1990 (з 2003 кіраўнік аддзялення дзіцячай артапедыі і траўматалогіі). Прэзідэнт таварыства траўматолагаў-артапедаў Беларусі, нацыянальны сакратар Сусветнага кангрэса траўматалогаў-артапедаў на Беларусі. З 2007 года дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі[1].

Улетку 2018 года Аляксандра Бялецкага арыштавалі па абвінавачванні ў хабары. Пры вобшуках у гаражы ў яго знайшлі шмат дарагога алкаголю і каля 500 тысяч даляраў наяўнымі[2]. 15 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі, яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры[3][4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны дзіцячай артапедыі. У яго больш за 450 друкаваных прац, у тым ліку 16 манаграфій, з іх восем выдадзеныя за мяжой. За сваё прафесійнае жыццё ён падрыхтаваў чатырох дактароў і шэсць кандыдатаў медыцынскіх навук.

Правёў 4000 высокатэхналагічных складаных аперацый. Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі». З’яўляецца выдатнікам аховы здароўя Расіі, Узбекістана, Беларусі, чытаў лекцыі ў многіх краінах свету, выступаў на амерыканскай асацыяцыі хірургаў[5].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2011).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]