Перайсці да зместу

Аляксандр Васілевіч Мядзведзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Мядзведзь
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[4]
Спецыялізацыя спартыўная барацьба[d]
Нарадзіўся 16 верасня 1937(1937-09-16)[1][2]
Памёр 2 верасня 2024(2024-09-02)[3] (86 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнер Pavel Grigoryev[d] і Q28500489?
Рост 190 см
Вага 120 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Васілевіч Мядзведзь (16 верасня 1937(1937-09-16)[1][2], Белая Царква, Кіеўская вобласць2 верасня 2024(2024-09-02)[3], Мінск) — беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба), прафесар (1976).

Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў г. Белая Царква Кіеўскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1965).

Выступаў у волнай барацьбе ў паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа; 1968, Мехіка; 1972, Мюнхен). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970).

З 1972 года — трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 — галоўны трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе.

З 1981 года — прэзідэнт нацыянальнай федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 года — Федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Сааўтар цыкла прац, у т. л. падручніка «Фізічнае выхаванне студэнтаў асноўнага аддзялення» і комплекса вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэорыі і методыцы фізічнага выхавання.

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Памёр 2 верасня 2024 года[7]..

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Заслужаны майстар спорту (1963).
  • Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1969).
  • Заслужаны трэнер Беларусі (1976) і СССР (1980).
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

З 1970 года ў Беларусі праводзіўся традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры). З 2024 года праходзіць міжнародны турнір памяці Аляксандра Мядзведзя.

  1. а б Медведь Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Aleksandr Vasilyevich Medved // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Умер легендарный борец Александр МедведьБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2024.
  4. Národní autority České republiky Праверана 29 жніўня 2025.
  5. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  6. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
  7. Памёр легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь