Аляксандр Васільевіч Тузікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Васільевіч Тузікаў
Дата нараджэння 5 верасня 1958(1958-09-05) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, кібернетыка, інфарматыка
Навуковая сфера прыкладная матэматыка, матэматыка і матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Аляксандр Васільевіч Тузікаў (нар. 5 верасня 1958, Полацк) — беларускі навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1980 года — у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2003 года — намеснік дырэктара, з 2009 — генеральны дырэктар), адначасова з 1989 года працуе ў БДУ.

У 1985 годзе абараніў дысертацыю «Метады рашэння некаторых класаў шматкрытэрыяльных задач тэорыі раскладаў» на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, а ў 1999 годзе — доктарскую дысертацыю «Аналіз сіметрычнасці і параўнанне аб’ектаў на аснове матэматычнай марфалогіі», у 2005 годзе Аляксандру Васільевічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».

У 2014 годзе А. В. Тузікаў быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Інфарматыка ў медыцыне і біялогіі».

Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь ў Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванні вобразаў (IAPR).

Навуковая дейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў звыш 350 друкаваных прац, у тым ліку 5 манаграфій і больш за 50 работ на англійскай мове, уключаючы артыкулы ў самых прэстыжных замежных часопісах. Выступаў з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях і ў вядучых замежных навуковых цэнтрах у ЗША, Канадзе, Велікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстраліі, Японіі, Польшчы, Расіі і інш[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі, а ў 2002 — Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за цыкл прац па распазнаванні і аналізу стахастычных дадзеных і лічбавых малюнкаў. У 2007 годзе яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя вынікі. У 2009 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун, А. Белорусские имена в науке (физика, физико-технические науки, астрономия) / А. Болсун // Изобретатель. — 2016. — № 5. — С. 38-48.
  • Нарадзіўся ў Полацку // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 797—798.
  • Тузиков Александр Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011 — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 523.
  • Тузиков Александр Васильевич // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 138.