Аляксандр Васільевіч Шакуцін
Аляксандр Васільевіч Шакуцін | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
12 студзеня 1959[1] (63 гады) |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, урач, дзяржаўны дзеяч |
Месца працы | |
Узнагароды |
Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. 12 студзеня 1959, в. Вялікае Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Радзіма» Аршанскага раёна. Быў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў загадчыкам 1-га хірургічнага аддзялення 10-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўным урачом медсанчасці, дырэктарам медыцынскага цэнтра Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі трактарнага завода. Быў прэзідэнтам Міжнароднай медыцынскай асацыяцыі «Здароўе і прыгажосць», навукова-вытворчага аб’яднання «Праммедінвест», генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», старшынёй савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».
Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «ПМІ ГРУП», старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».
Старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская тэнісная федэрацыя». Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Член прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[2].
Санкцыі ЕС, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]
17 снежня 2020 года Еўрапейскі савет пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за кошт Шакуціна[3][4]. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у Еўрасаюз і замарозку актываў[5]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца членам арганізацыі «Белая Русь», якая падтрымлівае Лукашэнку[3]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Таксама Шакуціна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Швейцарыя[8][9].
21 чэрвеня 2021 года ў Чорны спіс Еўрасаюза ўнеслі і кампанію «Логекс», як мяркуецца, звязаную з Шакуціным[10].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11].
Зноскі
- ↑ http://amkodor.by/about/structure/board_directors/shakutin-aleksandr-vasilevich/
- ↑ Шакуцін Аляксандр Васільевіч
- ↑ 3,0 3,1 Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
- ↑ Jozwiak, Rikard EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown(англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Новые санкции ЕС против белорусских властей. Кто попал под удар (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 20202020-12-17. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Official Journal of the European Union
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Члены РГА «Белая Русь»
- Выпускнікі БДМУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Хірургі Беларусі
- Прадпрымальнікі Беларусі
- Спартыўныя функцыянеры Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС