Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў
Міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў[d]
з 25 мая 2022
Папярэднік Aleksandr Chupriyan[d]

Нараджэнне 2 чэрвеня 1972(1972-06-02) (51 год)
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Вячеславович Куренков
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы, ваенны
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені медаль Суворава медаль «За вяртанне Крыма» медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» For distinguished military service

медаль «Данк»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў (руск.: Александр Вячеславович Куренков; нар. 2 чэрвеня 1972, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў з 25 мая 2022 года, генерал-лейтэнант (2022)[1]. Член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі з 30 мая 2022 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры у 1998 і Маскоўскі псіхолага-сацыяльны інстытут у 2004, у 2021 годзе — Вышэйшыя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, атрымаўшы воінскае званне генерал-маёр[2][3].

Працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў школе № 312 Масквы з 1995 па 1999 год. У 1999 годзе паступіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Служыў у ФСБ з 1999 па 2002 год і ў Федэральнай службе аховы (2002—2021; у прыватнасці, працаваў у ахове прэм’ер-міністра Віктара Зубкова), пазней перайшоў у Расгвардыю, дзе быў спачатку памочнікам, а потым намеснікам кіраўніка ведамства Віктара Золатава (2021—2022)[4] і адказваў за пытанні, звязаныя з баявой падрыхтоўкай супрацоўнікаў. Паводле звестак РБК, з 2015 года займаў пасаду ад’ютанта Уладзіміра Пуціна, пазней — пасаду старэйшага ад’ютанта. Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.

23 мая 2022 года Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Куранкова міністрам па надзвычайных сітуацыях[5]. Па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, выбар кандыдатуры абумоўлены тым, што «Пуцін добра асабіста ведае Куранкова. І выбар азначае, што, на думку кіраўніка дзяржавы, асабістыя, службовыя, прафесійныя якасці Куранкова дазволяць найлепшым чынам выконваць гэтыя функцыі»[6]. Кандыдатура Куранкова была ўхвалена Саветам Федэрацыі 25 мая і ў гэты ж дзень Указам Прэзідэнта ён быў прызначаны міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў[7].

З 30 мая 2022 года — член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі[8].

2 чэрвеня 2022 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.

З 21 кастрычніка 2022 года член Каардынацыйнага савета пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню патрэбы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і органаў[9].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

16 снежня 2022 года, на фоне ўварвання Расіі ва Украіну, унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза за падтрымку, рэалізацыі дзеянняў і палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны[10].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Прыбыўшы ў Арэнбургскую вобласць у складзе урадавай камісіі, у інтэрв'ю дзяржаўным тэлеканалам, абвінаваціў мясцовае насельніцтва вобласці ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі[11].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президента Российской Федерации от 02.06.2022 № 336 «О присвоении воинского звания Куренкову А. В.». Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2022.
  2. Путин предложил на пост главы МЧС экс-сотрудника ФСО. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022.
  3. Появились подробности о возможном кандидате на пост главы МЧС России. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022.
  4. В Госдуме уточнили биографию кандидата на пост главы МЧС Куренкова. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022.
  5. Путин выбрал нового главу МЧС. О нем известно только, что он из спецслужб. bbc. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022.
  6. Песков: Путин хорошо знает предложенного на пост главы МЧС Александра Куренкова. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022.
  7. Александр Куренков назначен главой МЧС. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2022.
  8. Указ Президента Российской Федерации от 30.05.2022 № 327 «О внесении изменения в состав Совета Безопасности Российской Федерации, утверждённый Указом Президента Российской Федерации от 25 мая 2012 г. № 715». Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2022.
  9. Указ Президента Российской Федерации от 21.10.2022 № 763 «О Координационном совете при Правительстве Российской Федерации по обеспечению потребностей Вооруженных Сил Российской Федерации, других войск, воинских формирований и органов»
  10. Official Journal of the European Union. — Т. Volume 65. — С. 497.
  11. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Александр Куренков (руск.). YouTube-канал «Orskru» (8 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]