Аляксандр Віктаравіч Іваноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Іваноў
Іван на «Meet & Greet» падчас песеннага конкурсу «Еўрабачанне» 2016 года ў Стакгольме.
Іван на «Meet & Greet» падчас песеннага конкурсу «Еўрабачанне» 2016 года ў Стакгольме.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Іваноў
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1994(1994-10-29)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 2014
Інструменты гітара і вакал[d]
Жанры поп-музыка і поп-рок
ivanmusic.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Ві́ктаравіч Івано́ў (псеўданім: IVAN; нар. 29 кастрычніка 1994, Гомель) — беларускі спявак, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2016» з песняй «Help You Fly[en]».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1994 гады ў Гомелі [2]. Бацька [3] і брат Аляксандра таксама з'яўляюцца музыкамі. У восем гадоў пачаў вучыцца ў музычнай школе па класе гітары. Калі Аляксандру было 15 гадоў, ён сабраў рок-гурт «Brown Velvet», у якім спяваў і граў на гітары. Паступіў у лінгвістычны інстытут, але кінуў яго, правучыўшыся два гады [3].

У 2009 годзе прайшоў кастынг на Mass Medium Fest. Пасля гэтага ён пераехаў у Санкт-Пецярбург разам са сваім гуртом «Ivanov», які быў створаны яшчэ ў Гомелі. З гутом запісаў чатыры песні: «Продолжая путь», «Где», «На встречной полосе» і «Белая душа». Выканаў галоўную ролю ў мюзікле «Рамэа і Джульета» [3].

У 2013 годзе Іваноў удзельнічаў у другім сезоне расійскага тэлешоў «Битва хоров», дзе спяваў разам з Санкт-Пецярбургскім хорам пад кіраўніцтвам Віктара Дробыша. Хор заняў другое месца на конкурсе. У гэтым годзе спеваку прыйшлося ўзяць сабе псеўданім IVAN, каб не было блытаніны з Аляксандрам Івановым, спеваком гурта Ронда. Таксама псеўданім, на яго думку, сімвалізуе славянскага волата Івана.

У 2014 годзе Іваноў перамог на конкурсе "Пять звёзд" у Ялце, што дало яму магчымасць удзельнічаць у конкурсе песні Інтэрбачанне-2015, які пазней не адбыўся.

У 2015 годзе спявак стаў удзельнікам расійскага тэлешоў «Главная сцена», дзе заняў другое месца [4]. Пасля ўдзелу ў тэлешоў прадзюсарам Іванова стаў Віктар Дробыш. Першая песня спевака, «Крыж і далонь», была напісана Дробышам.

Еўрабачанне 2016[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе беларускае тэлебачанне апублікавала спіс дзесяці артыстаў, якія прайшлі папярэдні адбор.

22 студзеня 2016 у фінале беларускага адбору IVAN выступіў пад сёмым нумарам з песняй «Help You Fly». Па правілах конкурсу 2016 года, пераможцы выбіралі выключна тэлегледачы. IVAN перамог на адборы з 23 167 галасоў, што дало яму права ўдзельнічаць ад Беларусі на «Еўрабачанні 2016» [5].

Першапачаткова IVAN планаваў ўключыць у свой нумар на сцэне выступ з ваўкамі, а таксама хацеў з'явіцца ў аголеным выглядзе. Аднак арганізатары конкурсу, якія далі папярэднюю згоду на гэта, у апошні момант забаранілі спеваку выступаць у падобным выглядзе. Ён тэрмінова змяніў нумар: ваўкі з'явіліся ў выніку на галаграме, а сам ён адмовіўся ад ідэі выступаць аголеным.

12 мая 2016 года Ivan выступіў у другім паўфінале, але не прабіўся ў фінал [6].

Зноскі

  1. https://musicbrainz.org/artist/3ef32059-9de4-419c-831c-08c590a50a50
  2. Anthony Granger. Russia: Alexander Ivanov wins “Five stars” Биография Александра Иванова (INAN) (англ.) (15 мая 2014).
  3. а б в Белоруссия. Иван — участник Евровидения 2016 (20 красавіка 2016).
  4. «Главная сцена». Участники: Александр Иванов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Сергей Малиновский. На «Евровидение-2016» от Белоруссии едет Александр Иванов(недаступная спасылка). Комсомольская правда (23 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 20 мая 2019.
  6. Николай Мачекин. IVAN не прошел в финал «Евровидения». www.sb.by. Праверана 13 мая 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]