Аляксандр Віктаравіч Багдановіч
![]() | |
---|---|
![]() Андрэй і Аляксандр Багдановіч | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Аляксандр Віктаравіч Багдановіч |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
29 красавіка 1982 (41 год) |
Грамадзянства |
![]() |
Рост | 191 см |
![]() |
Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (29 красавіка 1982, в. Ялізава, Асіповіцкі раён) — беларускі вясляр на каноэ. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2008 года на каноэ-двойцы на 1000 метраў і 4-й на 500 метраў (з братам Андрэем Багдановічам). На Алімпійскіх гульнях 2004 — 6-е і 10-е месца ў двойцы на 500 і 1000 м адпаведна (з Аляксандрам Курляндчыкам). Пераможца і прызёр Чэмпіянатаў свету і Чэмпіянатаў Еўропы.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі каноэ-двойка дыстанцыя 1000 м[1], дзе разам з Андрэем Багдановічам заваяваў серабро[2].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Працаваў спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; трэнерам спартыўнай каманды ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска і Асіповіцкага раёна.
З 2016 года па 2019 год быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. З 2021 кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына.
Зноскі
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ Срэбра! Браты Багдановічы выйгралі медаль у каноэ-двойках, Наша Ніва
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)
- Аляксандр Багдановіч — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Canoe09.ca profile Архівавана 21 жніўня 2009.
- Старонка аб Багдановічы на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Ялізаве
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Бабруйска
- Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў
- Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь