Аляксандр Віктаравіч Клачкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандр Віктаравіч Клачкоў
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1952(1952-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2022(2022-03-31) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар

Аляксандр Віктаравіч Клачкоў (30 чэрвеня 1952, в. Ваўкавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 31 сакавіка 2022, Горкі) — навуковец у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, доктар тэхнічных навук, прафесар, займаўся літаратурнай творчасцю, сябра Міжнароднага Саюза пісьменнікаў «Новый современник».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе з залатым медалём закончыў Хацкавіцкую сярэднюю школу Чавускага раёна. Вучыўся у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, якую з адзнакай закончыў у 1974 годзе. Працаваў інжынерам, а потым увесь час — на кафедры сельскагаспадарчых машын. З 1976 па 1979 г. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры сельскагаспадарчых машын. У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование процесса дополнительной обработки почвы пассивными и активными рабочими органами при вспашке». Пасля сканчэння аспірантуры працаваў асістэнтам, з 1984 г. — старшым выкладчыкам, з 1991 г. — дацэнтам. С 1988 по 1990 г. навучаўся ў дактарантуры пры БДСГА. У 1991 годзе абараніў у Ленінградскім ДАУ доктарскую дысертацыю на тэму «Совершенствование орудий для энергоресурсосберегающей технологии обработки почвы при возделывании зерновых в Белоруссии». Стажыраваўся у ЗША, Нідэрландах, Даніі. Працаваў з 1996 па 2012 г. загадчыкам кафедры сельскагаспадарчых машын, да 2022 г.— прафесарам гэтай кафедры. Памёр 31 сакавіка 2022 года. Пахаваны ў Моталі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам шэрага падручнікаў і многіх кніг па механізацыі сельскай гаспадаркі. Надрукаваў больш за 570 навуковых і метадычных прац, аўтар 59 вынаходніцтваў. Меў вучонае званне прафесара (1993), працаваў прафесарам кафедры сельскагаспадарчых машын. Член-карэспандэнт Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі.

Надрукаваў артыкулы па сельскагаспадарчых машынах у Швецыі, Францыі, Польшчы і Сербіі. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў тэхнічных навук. З’яўляўся членам навуковага Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі» ў БДСГА.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаць вершы ён пачаў яшчэ ў школе, пісаў і ў студэнцкія гады, але не друкаваўся, ў сілу сваёй сціпласці. І таму першая яго кніга — паэма «Мікітавы прыгоды» — выйшла ў 2000 годзе, калі Аляксандр Віктаравіч быў ужо вядомым вучоным. Разам з гэтай кніжкай прыйшоў у беларускую літаратуру сапраўдны паэт. «Мікітавы прыгоды» — гэта сатырычна-гумарыстычны твор, напісаны ў духу парадыйнай паэмы «Тарас на Парнасе» на народна-гутарковай, усходне-магілёўскай беларускай мове. Герой паэмы — тыповы прадстаўнік беларускай вёскі 60-х гг. ХХ стагоддзя, на долю якога выпала вельмі шмат выпрабаванняў, але ён з гонарам выходзіць з розных сітуацый дзякуючы толькі свайму прыроджанаму сялянскаму розуму і дасціпнасці. Пасля першай кнігі адна за адной, амаль кожны год, выходзяць зборнікі вершаў Аляксандра Клачкова: «Камін», «Тайна часу», «Вечныя пытанні», «Тэатр жыцця», «Колер і гук» і інш. У яго вершах з’яднаны дзве плыні — лірычная і філасафічная. Ён умее ў сваіх вершах паяднаць рацыянальнае і эмацыянальнае, і сінтэз гэтых двух пачаткаў аўтару даецца лёгка, бо ён так мысліць. Друкаваўся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», перыядычных выданнях. Піша на рускай і беларускай мовах. На яго вершы напісана некалькі песен. Паэтз болем у сэрца чуе, як часта скажаецца «прыродная» беларуская мова. Ён заклікае суграмадзян да асцярожных і трапяткiх адносін да моўнай спадчыны продкаў — мовы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. У сваіх вершах ён праслаўляе родную мову, бачачы ў ёй аснову дзяржаўнасці і вытокі нацыянальнай духоўнасці.

Паэзія яго атрымала станоўчыя водгукі такіх прафесіяналаў мастацкага слова, як Ніл Гілевіч, які пра зборнік «Тайна часу» пісаў: "ёсць нямала вершаў, якія мне прыйшліся да душы, асабліва ў раздзелах «Час між людзей» і «Чысты час»[1].

У прадмове да аднаго з першых зборнікаў Клачкова «Мікітавы прыгоды» Алесь Пісьмянкоў адзначыў, што аўтару «удалося стварыць шэраг праўдзівых і запамінальных сцэн з жыцця вёскі, прасякнутых болем за яе сённяшні дзень» [2].

А паэт Анатоль Зэкаў, так напісаў пра творчасць Аляксандра Клачкова: «Ён шукае. Слова за словам, радок за радком. Ён зусім не прэтэндуе на ісціну ў апошняй інстанцыі, а імкнецца разважаць над кожнай праявай жыцця па-свойму, заадно падключае да разваг і чытача» [3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагароджаны трымя медалямі ВДНГ СССР.
  • Узнагароджаны Знакам «За активную работу в научно-техническом обществе».
  • Узнагароджаны Знакам «За достижения в области научно-технического прогресса в АПК».
  • Удастоены спецыяльнай стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За дасягненні выдатных вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці» (2002 год).
  • Удастоены Горацкім раённым выканаўчым камітэтам Ганаровага звання «Чалавек года» у намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць»(2009 год).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Клочков А. В. Исследование процесса дополнительной обработки почвы пассивными и активными рабочими органами при вспашке. Автореферат дис. к.т.н., Ленинград-Пушкин, 1981.
  • Клочков А. В. Совершенствование орудий для энергоресурсосберегающей технологии обработки почвы при возделывании зерновых в Белоруссии. Автореферат дис. д..т.н., Ленинград-Пушкин, 1991.
  • Клочков А. В., Маркевич А. Е. Механизация химической защиты растений. Монография.: Горки: — 2008, 228 с. 13,4 п.л.
  • Клочков А. В. Механизация обработки почвы: учеб. пособие / А. В. Клочков. Горки, 1990.
  • Клочков А. В. Эффективная сельскохозяйственная техника: учеб. пособие / А. В. Клочков, Н,В. Чайчиц; Минск: Ураджай, 1983. 239 стр.
  • Клочков А. В. Технико-экономические основы выбора средств механизации растениеводства в Белоруссии: учеб. пособие / А. В. Клочков. Горки, 1989.
  • Клочков А. В. Сельскохозяйственные машины: учеб. пособие / А. В. Клочков, Н. В. Чайчиц, В. П. Буяшов. Минск: Ураджай, 1997. 492 стр.
  • Клочков А. В. Механизация работ в плодоовощеводстве: учеб пособие / А. В. Клочков. Минск: Дизайн ПРО, 2000.
  • Клочков А. В. MASZYNY ROLNICZE: учеб. пособие / А. В. Клочков и др. Польша. С-х академия в Люблине. 2000. 261 стр.
  • Клочков А. В. Механизация работ в плодоовощеводстве: учеб пособие / А. В. Клочков. Минск. 2002.
  • Клочков А. В. Зерноуборочные комбайны: учеб. пособие / А. В. Клочков, А. В. Адась, В. А. Попов. Минск: Дизайн ПРО., 2004.
  • Клочков А. В. Современная сельскохозяйственная техника в растениеводстве: учеб. пособие/А. В. Клочков, А. В. Попов. Горки: БГСХА, 2009, 172стр..
  • Клочков А. В. Механизация возделывания зерновых по интенсивной технологии. Минск: Ураджай, 1990. — 103 с.
  • Клочков А. В. Попов В. А. Зарубежная сельскохозяйственная техника. Горки, 1999, — 154 с.
  • Клочков А. В., Попов В. А., Адась А. В. Комбайны зерноуборочные зарубежные. Горки, 2000. −186 с.
  • Клочков А. В., Попов В. А., Адась А. В. Комбайны зерноуборочные зарубежные в Беларуси. Горки. 2000.
  • Клочков А. В., Адась А. В., Попов В. А. Заготовка кормов зарубежными машинами. Горки, 2001, −202 с.
  • Клочков А. В., Киальбеков Р. А. Заготовка качественных кормов Минск, 2004.
  • Клочков А. В., Попов В. А. Механизация рационального картофелеводства. Горки:Агрокапиталконсалт, 2006. −90 с.
  • Защита растений в устойчивых системах землепользования (в 4-х книгах). Под ред Д.Шпаара. Торжок. Берлин. Минск. 2003—2004.
  • Возобновляемое растительное сырье (в 2-х книгах). Под ред. Д. Шпаара. С.-Петербург-Пушкин, 2006.
  • Зерновые культуры (в 2-х книгах). Под ред Д.Шпаара. Москва, 2008.
  • Точное сельское хозяйство (PRECISION AGRICULTURE). Под ред. Д. Шпаара Санкт-Петербург-Пушкин, 2009.
  • Клочков А. В., Кацер Д. В. Биоэнергетика в сельском хозяйстве. Горки, 2009.
  • Дюжев А. А., Клочков А. В., Попов В. А. Зерноуборочные комбайны КЗС-1218 «Палессе GS12», КЗС-10К «Палессе GS10». Минск, Беларусь, 2011.
  • Клочков А. В. Концепция зерноуборочного комбайна /А. В. Клочков. — Горки: БГСХА, 2011. — 120 с.:ил.
  • Клочков А. В.,Цыганов, А. Р. Биоэнергетика: энергетические возможности биомассы /А. Р. Цыганов, А. В. Клочков. — Минск: Беларус. Навука, 2012. — 143 с.
  • Клочков А. В., Попов В. А., Рехлицкий О. В., Антонюк В. Л. Комплекс кормо-уборочный высокопроизводительный КВК-800 «ПАЛЕССЕ FS80-5>>. Пособие, Минск. <<ИВЦ Минфина», 2011.
  • Дюжев А. А., Клочков А. В., Попов В. А. Зерноуборочные комбайны КЗС-1218 «Палессе GS12>>, КЗС-10К <<Палессе GS10». Минск. Беларусь,

2011.

Літаратурныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Клачкоў. Мікітавы прыгоды. — Горкі: 2000.
  • Аляксандр Клачкоў. Камін. — Горкі: 2001.
  • Аляксандр Клачкоў. Тайна часу. — Горкі: 2002
  • Аляксандр Клачкоў. Вечныя пытанні. — Горкі: 2003.
  • Аляксандр Клачкоў. Тэатр жыцця. — Горкі: 2005.
  • Аляксандр Клачкоў. Паланэз. — Горкі: 2007.
  • Аляксандр Клачкоў. Наша зямля. — Горкі: 2008.
  • Аляксандр Клачкоў. Колер і гук. — Горкi: 2009.
  • Аляксандр Клачкоў. Думкі. — Горкі: 2011.
  • Аляксандр Клачкоў. Сталкер — Горкі: 2011.
  • Аляксандр Клачкоў. Формуля жыцця. — Горки: 2017.
  • Alex Klochkov. Pictures of Haiku. Аmazon. — US. 2018.

Зноскі

  1. Гілевіч, Ніл. Прадмова. Тайна часу.- Горкі: 2002.С. 4
  2. Пісьмянкоў, Алесь. Мікітавы прыгоды- Горкі:2000. С. 4
  3. Зэкаў, Анатоль. Вечныя пытанні. — Горкі:2003. С. 3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—1995).Авт.-сост. Авт.-сост. В. М. Лившиц — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 1995.
  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2000). 3-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. В. М. Лившиц — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2000.
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. Научно-педагогические школы и основные направления научных исследований. Соавт.: А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, А. М. Карташевич, Э. А. Петрович. Горки: ред.- изд. отдел БГСХА, 2001.
  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост Лившиц В. М.- Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2005.
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Кол. авт.- Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005.
  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост Лившиц В. М., Герасимович А. А.- Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2010.
  • Научно-педагогические школы Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: история восхождения (к 170-летию академии). Кол. авт.— Минск: экоперспектива. 2009.
  • Власенко, М. Физика с лирикой / М. Власенко // Зямля і людзі. — 2002. — 17 ліпеня.
  • Клачкоў Аляксандр Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С 327.
  • Лившиц, В. М. Вучоны і паэт : (пра А. Клачкова) / В. М. Лившиц // С Горками и академией связаны судьбой : (события, люди и дела) : заметки краеведа / В. М. Лившиц. — Горки : БГСХА, 2013. — С. 153—158.
  • Профессионал в области сельскохозяйственной техники : [к 60-летию ученого БГСХА А. В. Клочкова] / А. П. Курдеко, А. А. Рудашко, А. А. Шелюто // Земляробства i ахова раслiн. — 2012. — № 4. — С. 70-71.
  • Каданчык, А. І., Каданчык, Г. Я., і Клачкоў,П. В. Вучоны і паэт(да 10-годзя паэтычнай творчасці А. В. Клачкова)//Бацькаўшчына-Горкі:2010.С.111.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]