Аляксандр Віталевіч Ксенафонтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Ксенафонтаў
Поўнае імя Аляксандр Віталевіч Ксенафонтаў
Нарадзіўся 5 мая 1999(1999-05-05)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 79 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2018   Беларусь Чысць 12 (4)
2020   Беларусь Віцебск 10 (1)
2021—2022 Беларусь Віцебск 43 (8)
2022— Расія Родзіна (Масква) 7 (0)
2022   Расія Родзіна-2 (Масква) 1 (0)
2023—   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2020

Аляксандр Ксенафонтаў (нар. 5 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (у арэндзе з маскоўскай «Родзіны»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У другой палове 2017 года замацаваўся ў рэзервовай камандзе дынамаўцаў. У першай палове 2018 года з 7 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў.

У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць»[4]. У складзе «Чысці» забіў чатыры галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года некаторы час трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», аднак пазней вярнуўся ў «Дынама», пачаўшы сезон 2019 у дублі.

26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 ліпеня 2019 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[5]. У студзені 2020 года праходзіў беспаспяховы прагляд у бабруйскай «Белшыне», а пазней далучыўся да «Віцебска», які ў лютым 2020 года арандаваў паўабаронцу[6]. У сезоне 2020 гуляў няшмат, значную частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2020 года «Віцебск» набыў паўабаронцу на трывалай аснове[7]. У сезоне 2021 замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[8].

У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам»[9] і неўзабаве далучыўся да маскоўскай «Родзіны»[10].

У студзені 2023 года быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» з правам выкупу[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама Беларусь 4 1
2016 дубль Дынама Беларусь 4 0
2017 дубль Дынама Беларусь 19 4
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 14 7
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 12 4
2019 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2020 Д1 Віцебск Беларусь 10 1
2021 Д1 Віцебск Беларусь 29 5
2022 (1) Д1 Віцебск Беларусь 14 3
2022/23 (1) Д2 Родзіна Расія 7 0

Зноскі