Аляксандр Гасеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Гасеўскі
польск.: Aleksander Gosiewski

Пісар польны літоўскі
красавік 1639
Манарх Жыгімонт III Ваза
Уладзіслаў IV Ваза
Папярэднік Геранім Пясецкі
Пераемнік Мікалай Крыштаф Сапега
Ваявода смаленскі
1639
Манарх Жыгімонт III Ваза
Уладзіслаў IV Ваза
Папярэднік Ян Корсак
Пераемнік Крыштаф Гасеўскі
Войт Віцебска
май 1598 — люты 1603
Манарх Жыгімонт III Ваза
Папярэднік Юрый Багданавіч Ляцецкі
Пераемнік Ян Завіша

Нараджэнне 1575
Смерць 24 мая 1639(1639-05-24)[1][2]
Месца пахавання
Род Гасеўскія
Бацька Ян Гасеўскі[d]
Жонка Эва з Пацаў[d][1][2]
Дзеці Ганна
Вінцэнт Гасеўскі
Крыштаф Гасеўскі
Сюзанна
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — рэгент вялікалітоўскай дзяржаўнай канцылярыі пры Л. Сапегу, рэферындарый літоўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода смаленскі, староста маркаўскі, пуньскі, купішскі і веліжскі1600) .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле А. Гасеўскага ў касцёле Святога Казіміра ў Вільні

Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Слепаўрон», сын Яна.

Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У маі 1598 г. атрымаў віцебскае войтаўства ад Жыгімонта Вазы[3]. У 1599 і 1600 гг. пасол у Маскву. У 1600 г. атрымаў памежнае Веліжскае староства. У лютым 1603 г., пасля заключэння адпаведнай дамовы, добраахвотна саступіў пасаду войта віцебскаму ваяводу Яну Завішу.

У 1606 г. пасол да Ілжэдзмітрыя I, схоплены падчас звяржэння апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608 г. Разам з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленска ў 1610 годзе. У 16111613 гг. разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 16171618 гг. удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 16211622 гг. у вайне са шведамі за Інфлянты.

У 1630 атрымаў урад пісара польнага.

Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Віцебску і Смаленску, кляштар у Бярэсці.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ад шлюбу з Евай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[4].

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 217. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  2. а б в Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1751. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 156—157, 200—200 адв.
  4. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]