Перайсці да зместу

Аляксандр Сямёнавіч Гацук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Гацук)
Аляксандр Гацук
інспектаp Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі

Нараджэнне 1897
Смерць 1 лютага 1938(1938-02-01)
Нацыянальнасць Сцяг Беларусі (1991-1995) беларус
Грамадзянства
Партыя УКП(б)
Адукацыя вышэйшая

Алякса́ндар Сямёнавіч Гацу́к (1897, мястэчка Сялец, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 лютага 1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, член УКП(б).

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў м. Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні ў сялянскай сям’і.

Працаваў інспектаpам Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Арыштаваны 9 верасня 1937 года ў пасёлку Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна. Асуджаны 9 снежня 1937 года тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 1 лютага 1938 года. Рэабілітаваны пракурорам Беларускай ваеннай акругі 31 сакавіка 1989 года. Асабовая справа Г. № 21740-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.

Зноскі