Аляксандр Гаўрылавіч Кагуценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Гаўрылавіч Кагуценка

Дата нараджэння 11 лютага 1924(1924-02-11) (100 гадоў)
Месца нараджэння в. Царковішча, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 12 сакавіка 2020(2020-03-12) (96 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421948
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За адвагу» Медаль «За адвагу»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксандр Гаўрылавіч Кагуценка (11 лютага 1924, в. Царковішча — 12 сакавіка 2020) — камандзір аддзялення аўтаматчыкаў 216-га гвардзейскага стралковага палка, гвардыі старшы сяржант — на момант прадстаўлення да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся года ў вёсцы Царковішча Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1928 годзе пераехаў з бацькамі ў вёску Вішнёўка Уйскага раёна Чалябінскай вобласці. Скончыў 10 класаў.[1].

У Чырвонай Арміі з 1942 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1943 года. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім і 2-м Беларускім франтах. Быў чатыры разы паранены. Асабліва вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі[1].

Аўтаматчык 216-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі чырвонаармеец Кагуценка 1 жніўня 1944 года ў ліку першых фарсіраваў раку Вісла, удзельнічаў у захопе плацдарма. У баі ў раёне паўночным усходзе ад горада Радам з аўтамата знішчыў праціўнікаў, чым садзейнічаў прасоўванню стралковага падраздзялення. Загадам па 79-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 10 жніўня 1944 года гвардыі чырвонаармеец Кагуценка Аляксандр Гаўрылавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір аддзялення аўтаматчыкаў гвардыі старшы сяржант Кагуценка 14 студзеня 1945 года ў раёне населенага пункта Дабешын пры прарыве абароны праціўніка першым уварваўся ў варожую траншэю, у сутычцы разам з байцамі знішчыў каля дзесяці варожых салдат, аднаго ўзяў у палон. Загадам № 566 па 8-й гвардзейскай арміі ад 31 сакавіка 1945 года гвардыі старшы сяржант Кагуценка Аляксандр Гаўрылавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

У ходзе наступных баёў полк выйшаў на ўскраіну Берліна. 29 красавіка 1945 г. у вулічных баях з групай байцоў авалодаў умацаваным будынкам, знішчыў гранатамі разлік станковага кулямёта, разбіў пяць салдат і аднаго афіцэра. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, , гвардыі старшы сяржант Кагуценка Аляксандр Гаўрылавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1948 годзе гвардыі старшына Кагуценка дэмабілізаваны. У 1954 годзе скончыў Уральскі політэхнічны інстытут. Жыве ў горадзе Каралёве. З 1959 па 1993 год працаваў вядучым канструктарам Цэнтральнага канструктарскага бюро эксперыментальнага машынабудавання. Удзельнічаў у распрацоўцы сістэм розных касмічных караблёў. Падпалкоўнік у адстаўцы А. Г. Кагуценка у цяперашні час на пенсіі[1].

Жанаты на Таісіі Сцяпанаўне Кагуценка.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 3-х ступеняў, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, двума медалямі «За Адвагу», медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй»[1].

Удзельнік парада Перамогі 1995 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготовіч Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Мінск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Александр Гаврилович Когутенко на сайце «Героі краіны»