Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў (нар. 29 лістапада 1951, Віцебск) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1965 па 1970 год займаўся ў скульптурнай студыі пры Віцебскім педагагічным інстытуце. У 1976 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1981 года. Працуе ў манументальнай і станкавай пластыцы.

Асноўныя творы: помнік М. Шагалу ў Віцебску, дзецям М. Шмырова ў г. п. Сураж Віцебскай вобласці, М. Сільніцкаму на шашы Віцебск — Полацк, А. Углоўскаму ў саўгасе імя А. Углоўскага Віцебскай вобласці; кампазіцыі «Дзеці вайны», «Флора», «Вызваленне», «Перамога», «Яны перамаглі»; трыпціх «Майстры», шэраг партрэтаў і мемарыяльных дошак.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, музеі М. Шагала ў Францыі.

Член Саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў Віцебску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн.1 / редкол.: Т. В. Белова (гл.ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi. 2010, с. 292—293.