Аляксандр Генадзевіч Анюкоў
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Генадзевіч Анюкоў | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 верасня 1982[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 67 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Алякса́ндр Гена́дзевіч Анюко́ў (руск.: Александр Геннадьевич Анюков; нар. 28 верасня 1982, Куйбышаў) — расійскі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).
Пяціразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта», чатырохкратны ўладальнік Суперкубка Расіі, ўладальнік Кубка Расіі (2010), Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА (2008). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008 года.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Крылы Саветаў»
[правіць | правіць зыходнік]Футболам пачаў займацца услед за сваім старэйшым братам прафесійным футбалістам Аляксеем. У шэсць гадоў пачаў наведваць футбольную секцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расійскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сезон 2000 года пачаў ў другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазіцыі лібера. З гэтага сезона абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханаву і стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клуба, а 10 верасня 2000 года ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0).
У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зеніта» (0:1). За самарскі клуб правёў 71 матч чэмпіянату Расіі, забіў 3 галы.
«Зеніт»
[правіць | правіць зыходнік]У «Зеніт» перайшоў у ліпені 2005 года, калі самарскі клуб знаходзіўся ў крызіснай сітуацыі. Угаворы кіраўніцтва і асабістыя звароты віцэ-губернатара да іграка не пахіснулі жадання змяніць становішча і пераехаць у Пецярбург.
У чэрвені 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргей Семака ў «Зеніце»[4]. Аднак, у ліпені вырашыў вярнуцца на поле і на правах арэнды далучыўся да «Крылаў Саветаў»[5].
У маі 2020 года канчаткова завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкую і маладзёжную зборныя Расіі, з 2004 года рэгулярна запрашаўся ў галоўную каманду краіны.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Зеніт»
- Чэмпіён Расіі (5): 2007, 2010, 2012, 2015, 2019
- Уладальнік Кубак Расіі (2): 2010, 2016
- Уладальнік Суперкубка Расіі (4): 2008, 2011, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2008
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2008
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Расія
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Anyukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ALEXANDER ANYUKOV // Argentine Soccer Database
- ↑ Колькасць матчаў у зборнай прыведзеная з улікам таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), згулянай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
- ↑ Сергей Семак: «Обязанности Анюкова мы обозначим в процессе». by.tribuna.com.
- ↑ Анюков возобновил карьеру и перешел в «Крылья». by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Генадзевіч Анюкоў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Зеніт»
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Самары
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
- Футбольныя трэнеры Расіі
- Ігракі ФК Крылы Саветаў-2 Самара