Аляксандр Генадзевіч Бахановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Генадзевіч Бахановіч
Дата нараджэння 15 верасня 1972(1972-09-15) (51 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (нар. 15 верасня 1972) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2020—2023).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1997 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэта, з 2015 — прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: механіка перадачы магутнасці гібкімі сувязямі.

З 20 кастрычніка 2020 года па 17 студзеня 2023 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЕС, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Бахановіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[4][5]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].

У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Бахановіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[7].

Зноскі

  1. Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  2. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  3. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  4. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  5. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  7. Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі яшчэ з трох лукашыстаў. Наша Ніва (12 чэрвеня 2023).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы повышения технических и эксплуатационных характеристик зубчато-ременных передач путем комплексного развития методов проектирования и технологии изготовления : диссертация … доктора технических наук : 05.02.02 ; 05.02.08 : защищена 23.02.2007 : утверждена 17.10.2007 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 2006.
  • Повышение несущей способности и долговечности зубчато-ременных передач путем выбора их рациональных параметров : диссертация … кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 26.06.1998 : утверждена 00.00.0000 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]