Аляксандр Генрыхавіч Сонгін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Генрыхавіч Сонгін
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Нараджэнне 12 кастрычніка 1969(1969-10-12) (51 год)
 
Узнагароды

Аляксандр Генрыхавіч Сонгін (нар. 12 кастрычніка 1969, в. Тарнова Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам Далецкай базавай школы, дырэктарам ДУА «Гудскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» Лідскага раёна, начальнікам упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, намеснікам дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіраўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі[1].

Зноскі