Аляксандр Георгіевіч Белых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Георгіевіч Белых
Дата нараджэння 22 лютага 1941(1941-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1985(1985-02-22) (44 гады)
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксандр Георгіевіч Белых (22 лютага 1941, Новасібірск — 22 лютага 1985) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірску, Гомельскім філіяле Белдзіпрагандлю, Белжылпраекце ў Гомелі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: сталовая ў Рэчыцы (1977), універсамы па праспекце Кастрычніка (1978) і па вул. Ільіча (1979) у Гомелі; у аўтарскім калектыве: Дом Саветаў у Кіраўскім раёне Новасібірска (1977), рэканструкцыя кафэ «Залаты пеўнік» (1977), адміністрацыйны будынак з крамай «Пчалярства» (1979) у Гомелі, помнік загінулым партызанам у в. Міхалькі Гомельскай вобласці (1977).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]