Аляксандр Герасімавіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Герасімавіч Казлоў
Александр Герасимович Козлов
Дата нараджэння 6 лютага 1918(1918-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1943(1943-11-22) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19411943
Званне
Гвардыі старшы сяржант
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксандр Герасімавіч Казлоў (1918, в. Любаўка, Аткарскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 1943, Рэчыцкі раён, Гомельскай вобласці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, наводчык гарматы 53-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі  (руск.) Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла А. Г. Казлова ў г. Васілевічы.

Нарадзіўся 6 лютага 1918 года ў вёсцы Любаўка Саратаўскай губерні (цяпер — Калінінскі раён, Саратаўская вобласць)[1][2]. З 1932 года працаваў у Саратаве тынкоўшчыкам і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе[1].

У 1940 годзе быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію[1]. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены.

У верасні 1943 года вызначыўся ў баі за вёску Пасудава Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

22 лістапада 1943 года ў баі ля рабочага пасёлка Васілевічы (цяпер горад) Гомельскай вобласці Беларусі гвардыі старшы сяржант А. Г. Казлоў загінуў смерцю храбрых[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Сноў  (руск.) і ў баях за ўтрыманне плацдарма на правым беразе Дняпра гвардыі старшаму сяржанту Казлову Аляксандру Герасімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Пахаваны ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • На радзіме Героя ўсталяваны помнік[1].
  • У горадзе Васілевічы адной з вуліц прысвоена яго імя[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к Аляксандр Герасімавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
  2. Вёска Любаўка ў складзе Стара-Іванаўскага сельсавета ў 1928 годзе ўвайшла ў склад Баландзінскага раёна Ніжня-Волжскага края (з 1936 года — Саратаўская вобласць, у 1962 годзе раён перайменаваны ў Калінінскі) (гл.: Справочник. Аткарский уезд. Раздел III. Населенные пункты(недаступная спасылка). Управление по делам архивов Саратовской области. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2017. Праверана 3 лютага 2016.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Румянцев Н. М. Люди Легендарного подвига. — Саратов, 1968.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]