Аляксандр Давыдавіч Дубах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Давыдавіч Дубах
руск.: Александр Давыдович Дубах
Дата нараджэння 9 ліпеня 1883(1883-07-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1942(1942-04-21) (58 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За абарону Ленінграда»

Аляксандр Давыдавіч Дубах (руск.: Александр Давыдович Дубах; 9 ліпеня 1883, в. Ботава, цяпер Валакаламскі раён, Маскоўская вобласць, Расія — 1942, Свярдлоўск, цяпер Расія) — навуковец у галіне меліярацыі і гідралогіі, пачынальнік сучаснай гідралесамеліярацыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), доктар сельскагаспадарчых навук (1926), прафесар (1921).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся сяле Ботава Валакаламскага павета Маскоўскай губерні. Бацька быў сыравар-маслароб, выхадзец з Швейцарыі. У 1908 годзе скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1908—1910 гадах працаваў тэхнікам, інжынерам-гідратэхнікам (да 1917) у розных упраўленнях земляробства і дзяржаўных маёмасцей (Маскоўска-Цвярскім, Мінскім і Магілёўскім), займаўся асушэннем лясных сельскагаспадарчых земляў.

У 1920—1927 гадах загадчык кафедры сельскагаспадарчай меліярацыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1927—1930 гадах загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—1930 гадах старшыня Навукова-тэхнічнага савета пра Наркамземе БССР. Працаваў у Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. Распрацоўваў пытанні лясной гідралогіі балот, уплыў лесу на рачны сцёк і іншыя. Дзякуючы яго працам гідралогія выдзелілася ў самастойную галіну навукі.

Арыштаваны 25 кастрычніка 1930 года і адпраўлены ў Маскву, дзе ўтрымліваўся пад аховай. 6 снежня 1930 года пастановай СНК БССР за подпісам Мікалая Галадзеда і М. Калевіча пазбаўлены звання акадэміка[2]. Рэабілітаваны 29 красавіка 1932 года. Паўторна арыштаваны 31 жніўня 1937 года за «падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, за антысавецкую дзейнасць». 29 верасня 1937 года справа спыненая праз адсутнасць дастатковых даных для прыцягнення да адказнасці.

Памёр у 1942 годзе ў Свярдлоўску. Адноўлены ў званні акадэміка АН БССР у 1978 годзе.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Осушение лесных земель с основами гидротехники. Л.: Гослестехиздат, 1934.
  • Очерки по гидрологии болот. Л.: ЦУЕГМС, 1936.
  • Гидротехнические мелиорации лесных земель. М.: Гослестехиздат, 1945.
  • Лес, как гидрологический фактор. М.; Л.: Гослесбумиздат, 1951.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. Ворагі пралетарскай дыктатуры Ластоўскі, Пічэта, Лёсік, Некрашэвіч, Гарэцкі і Дубах — пазбаўлены годнасьці акадэмікаў // Зьвязда № 286 (3884) : газета. — Менск: 8 сьнежня 1930. — С. 1.
  3. Памяці вучонага. Дубах Аляксандр Давыдавіч. nasb.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 21-8-2019. Праверана 21-8-2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубах Аляксандр Давыдавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-60-9. С. 597
  • Крупнейший лесной вуз СССР. — М.-Л., 1967; Основоположник лесной осушительной мелиорации в СССР (к 100-летию со дня рождения А. Д. Дубаха) / X. А. Писарьков [и др.]. // Лесн. хоз-во. — 1984. — № 3; Константинов, В. К. Мелиоративная энциклопедия. — СПб., 2000.
  • Дубах Аляксандр Давыдавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 225.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]