Аляксандр Данілавіч Фадзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Данілавіч Фадзееў
Дата нараджэння 30 мая 1909(1909-05-30)[1] (114 гадоў)
Род дзейнасці урач, хірург
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Аляксандр Данілавіч Фадзееў (1909 — ?) — беларускі медык[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 мая 1909 года ў сям’і селяніна. Скончыў Астраханскі медыцынскі інстытут у 1931 годзе[2].

Працаваў у Бабруйску з пачатку 1943 па сакавік 1948 года загадчыкам хірургічным аддзяленнем Бабруйскай гарадской бальніцы, а затым абласной бальніцай і галоўным хірургам вобласці. Яму прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР»[2].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны будынак бальніцы быў заняты немцамі пад ваенны шпіталь, а сама бальніца пераведзена ў будынак шпіталя, размешчанага на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Хірургічная дапамога аказвалася па жыццёвых паказаннях. Хворыя паступалі ў бальніцу са сваімі пасцельнымі прыналежнасцямі, бялізнай і перавязачным матэрыялам. У гэтых цяжкіх умовах у шпіталі працаваў хірург Фадзееў Аляксандр Данілавіч, які меў сувязь з партызанамі і які дапамагаў ім[2].

Зноскі