Аляксандр Дармідонтавіч Ганевіч
| Аляксандр Дармідонтавіч Ганевіч | |
|---|---|
| Нараджэнне |
26 мая 1963 (62 гады) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
Аляксандр Дормідонтавіч Ганевіч (нар. 26 мая 1963, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік 1 класа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіліся 26 мая 1963 года ў Лідзе. Скончыў Усурыйскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае каманднае вучылішча, дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі і дыпламатычную школу Міністэрства замежных спраў Германіі[1].
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1993 годзе. Тады ён працаваў трэцім сакратаром у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Працаваў там да 1996 года ў якасці другога сакратара і начальніка аддзела службы дзяржаўнага пратакола. У 1996 годзе быў прызначаны першым сакратаром-консулам Пасольства Беларусі ў Германіі, Берлін. У нямецкім пасольстве працаваў да 2003 года, пасля чаго вярнуўся ў МЗС Беларусі і працягнуў працу ў якасці загадчыка сектара пратакольных мерапрыемстваў, намеснікам начальніка службы — начальнікам аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола. У 2003 годзе стаў саветнікам па палітычных пытаннях пасольства Беларусі ў Швейцарыі, Берн. З 2008 па 2011 гады — саветнік, кансультант аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 2011 годзе быў прызначаны генеральным консулам Беларусі ў Мюнхене. Там у консульстве працаваў да 2016 года, пасля чаго быў прызначаны намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі[1].
25 чэрвеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Швейцарыі[2]. 1 верасня ўручыў даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту Швейцарыі Сіманеце Самарузе[3].
Жанаты, двое дзяцей.
Валодае беларускай, рускай і нямецкай мовамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Швейцарской Конфедерации - Посольство Республики Беларусь в Швейцарской Конфедерации (руск.). Посольство Белоруссии в Швейцарии. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
- ↑ Лукашенко назначил послов в Швейцарии и Венесуэле (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2020. Праверана 22 сакавіка 2021.
- ↑ О вручении Послом Беларуси А.Ганевичем верительных грамот Федеральному президенту Швейцарии (руск.). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (20 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020. Праверана 22 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Департамент иностранных дел Швейцарии вызвал посла Беларуси из-за задержания журналистки Люции Чирки (руск.). TUT.BY (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.