Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў
Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1962 (69 гадоў) |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1919—1954 |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў (31 жніўня (12 верасня) 1893, Вялікая Слабада, Навагрудскі павет (цяпер — Карэліцкі раён,) — 13 лістапада 1962) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
12 мая 1919 г. прызваны ў РСЧА. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне 1917—1923 гг.
Двойчы, у 1927 г. і 1934 г. скончыў ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1936 г. быў накіраваны для навучання ў Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА, якую скончыў у 1938 г. 4 лістапада 1939 г. начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-гаспадарчай акадэміі Пулка-Дзмітрыеву было прысвоена званне камбрыга[2]. 4 чэрвеня 1940 г. прысвоена званне генерал-маёра[3].
У чэрвені 1941 г. прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-транспартнай акадэміі РСЧА імя Л. М. Кагановіча і на пасадзе выконваючага абавязкі начальніка акадэміі кіраваў перадыслакацыяй акадэміі ў Ташкент. Затым быў прызначаны намеснікам начальніка тылу Чырвонай Арміі. На пасадзе начальніка штаба ўпраўлення тылу Паўднёва-Заходняга фронту прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Затым быў прызначаны намеснікам па тыле камандуючага 61-й арміі. Кіраваў працай тылу арміі падчас Арлоўскай аперацыі і «за ўзорнае забеспячэнне наступальнай аперацыі арміі ў перыяд 12.7.43 па 20.8.43» быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[4].
27 жніўня 1943 г. прызначаны начальнікам штаба 61-й арміі. 15 студзеня 1944 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі пры фарсіраванні ракі Днепр і дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі» узнагароджаны ордэнам Суворава II ступені[5]. Падчас правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «забяспечыў бесперабойнае кіраванне аперацыяй і боем» і ў жніўні 1944 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[6]. Кіраваў працай штаба арміі ў Варшаўска-Познаньскай і ў Усходне-Памеранскай аперацыях і «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі» узнагароджаны ордэнам Кутузава II ступені[7]. Падчас Берлінскай аперацыі войскі 61-й арміі фарсіравалі р. Одэр і прарвалі абарону праціўніка. За ўмелую арганiзацыю па забеспячэнню кіравання войскамі арміі генерал-лейтэнант Пулка-Дзмітрыеў быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені[8].
У 1945—1950 гг. начальнік штаба Усходне-Сібірскай ваеннай акругі, у сакавіку 1950—ліпені 1952 гг. — Прыкарпацкай ваеннай акругі і з ліпеня 1952 да кастрычніка 1954 гг. — Беларускай ваеннай акругі. У 1954 г. звольнены ў адстаўку.
З 1954 да 1956 гг. член ЦК КПБ.
Зноскі
- ↑ Постановление СНК СССР № 1241 от 13.09.1944 г. (руск.)
- ↑ Приказ Народного комиссариата обороны СССР № 04585 ад 04.11.1939 г. (руск.)
- ↑ Приказ Народного комиссариата обороны СССР № 945 от 04.06.1940 г. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 27.08.1943 г. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 15.01.1944 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686043 (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного совета СССР от 03.08.1944 г. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного совета СССР от 06.04.1945 г. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 29.05.1945 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686046 (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пулка-Дзмітрыеў Аляксандр Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 6—7. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1962 годзе
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Члены ЦК КПБ
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Ваенныя дзеячы СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі