Перайсці да зместу

Аляксандр Драйшак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Драйшак
ням.: Alexander Dreyschock
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1818(1818-10-15)[1][2][…] ці 16 кастрычніка 1818(1818-10-16)[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1869(1869-04-01)[1][3][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Вацлаў Ян Томашак
Прафесіі піяніст, кампазітар, дырыжор, музыкант
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Ella Adayevskaya[d], Zuleima Hahr[d] і Wilhelm Treiber[d][7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Драйшак (ням.: Alexander Dreyschock; 15 кастрычніка 1818, Жакі (чэшск.: Žáky, ням.: Zak) каля Часлава — 1 красавіка 1869, Венецыя) — чэшскі піяніст і кампазітар. Старэйшы брат скрыпача Раймунда Драйшака.

З 1834 г. вучыўся ў Празе ў Вацлава Томашка. У 1838 г. распачаў першы гастрольны тур па Германіі. У 18401842 гг. жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, затым трыумфальна праехаў па ўсёй Еўропе, асабліва ўразіўшы ў 1843 г. Парыж выкананнем знакамітага Рэвалюцыйнага эцюда Шапена, паколькі гэта п'еса давала магчымасць прадэманстраваць асабліва віртуозную тэхніку левай рукі. Драйшаку прысвяціў захопленае чатырохрадкоўе Ганс Хрысціян Андэрсан, які чуў яго меркавана ў Капенгагене ў 1856 годзе.

У 1862 г. па запрашэнні Антона Рубінштэйна Драйшак ізноў прыехаў у Пецярбург і стаў прафесарам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, у 1865 г. дадаўшы да гэтай пасады пасаду прыдворнага піяніста. Сярод вучняў Драйшака, у прыватнасці, быў Аркадзь Абаза. Аднак паўночны клімат катастрафічна адбіўся на яго здароўе, ён захварэў на сухоты і ў 1868 г. пераехаў на лячэнне ў Італію, дзе неўзабаве памёр.

Кампазітарская спадчына Драйшака ўключае значную колькасць твораў для фартэпіяна сола і з аркестрам.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander Dreyschock // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Dreyschock, Alexander // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 382.
  3. 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 1 2 3 Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  5. verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen LänderR. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000. Праверана 27 кастрычніка 2025.
  6. BillionGraves — 2011.
  7. Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 4, 1899. — S. 172. Праверана 2 жніўня 2024.