Аляксандр Абрамавіч Дракахруст
Аляксандр Абрамавіч Дракахруст | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1923 ці 7 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 2008 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юрый Аляксандравіч Дракахруст |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (7 лістапада 1923, Масква, РСФСР — 14 лістапада 2008) — расійскі і беларускі журналіст, паэт і перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1946 — ваенны журналіст. У 1964—1971 — карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1961). Быў жанаты, меў сыноў Алега і Юрыя, унука Кірыла.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у друку ў 1939 (газета «Молодая гвардия», Адэса). Пісаў на рускай мове. Першы зборнік вершаў «Миру быть на земле!» (1951, Уладзівасток). Аўтар зборнікаў паэзіі «Цвет счастья» (1953, Уладзівасток), «Зарницы над сопками» (1959, Хабараўск), «Сменяет время караулы» (1961, дадатак да часопіса «Советский воин»), «Тревожный ветер» (1964), «Бухта смятенья» (1967), «И нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мои вы годы — эшелоны» (1975), «Раздорожье» (1979), «Притяжение» (1981, Хабараўск), «Лицо твое» (1982), «Сквозное ранение» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «Исповедь» (1990).
Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Аўтар кнігі выбраных перакладаў з беларускай мовы «Журавлиная стая» (1988).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дракахруст Аляксандр // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Дракахруст Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- In memoriam: Аляксандар Дракахруст // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 21:27. — Эл.рэсурс nashaniva.by
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 14 лістапада
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Маскоўскага ваеннага інжынернага вучылішча
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя паэты
- Журналісты Беларусі
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на рускую мову