Аляксандр Дуглас-Х'юм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Дуглас-Х'юм
Alexander Douglas-Home
Alec Douglas-Home Allan Warren.jpg
сцяг
66-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
18 кастрычніка 1963 — 16 кастрычніка 1964
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Гаральд Макмілан
Пераемнік: Гаральд Вільсан
 
Партыя: Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі
Адукацыя: Крайст-Чорч[d] і Ітанскі каледж[d]
Дзейнасць: палітык, гулец у крыкет[d], дыпламат і Justice of the Peace[d]
Нараджэнне: 2 ліпеня 1903(1903-07-02)
Лондан, Англія
Смерць: 9 кастрычніка 1995(1995-10-09) (92 гады)
Колдстрым, Шатландыя
Жонка: Elizabeth Douglas-Home, Baroness Home of the Hirsel[d]
Дзеці: сын Дэвід, 15-ы граф Хь'юм
 
Узнагароды:
Ордэн Чартапалоху

Аляксандр (Алек) Дуглас-Х'юм (англ.: Alexander Frederick Douglas-Home, 1903 — 1995) — 67-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ітанскую школу і каледж Крайст-Чорч Оксфардскага ўніверсітэта (1925). У маладосці прафесійны гулец у крыкет, выступаў за зборную. У 1934 годзе абраны ўпершыню ў Палату абшчын, засядаў там з перапынкамі да 1951 года, заўсёды як кансерватар. У 1960—1963 і 1970—1974 — міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.

Х'юм быў першым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, які нарадзіўся ў XX стагоддзі і апошнім членам Палаты лордаў, прызначаным на пасаду прэм'ера з гэтай палаты. Таксама быў апошнім прэм'ер-міністрам, кандыдатуру якога абраў асабіста манарх (каралева Лізавета II). У 1965 годзе Дуглас-Х'юм у якасці лідара апазіцыі правёў рэформу, у выніку якой была ўпарадкавана працэдура абрання лідара Кансерватыўнай партыі. З тых часоў брытанскі манарх фактычна страціў магчымасць уплываць на прызначэнне прэм'ер-міністра. Стаўшы прэм'ерам, Дуглас-Х'юм адмовіўся ад свайго пэрскага тытула 14-га графа Х'юм, які насіў пасля смерці бацькі ў 1951 годзе, быў пераабраны ў Палату абшчын як дэпутат (адзіны такі выпадак за ўсю гісторыю парламента).

З 1974 года Дуглас-Х'юм вярнуўся ў Палату лордаў, але ўжо як пажыццёвы пэр з тытулам барона Херсела. Пасля смерці яго сын Дэвід стаў спадчынным пэрам (15-м графам Х'юм) і сам заняў месца ў Палаце лордаў, якое захаваў і пасля парламенцкай рэформы.

Папярэднік:
Гаральд Макмілан
Лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
19631965
Пераемнік:
Эдвард Хіт
Папярэднік:
Гаральд Макмілан
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
19631964
Пераемнік:
Гаральд Вільсан